Два сучасныя высокапрадукцыйныя малочнатаварныя комплексы адкрыюцца 24 снежня ў Бабруйскім і Кіраўскім раёнах, паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Аб'екты завяршылі план на гэты год па будаўніцтву ў Магілёўскай вобласці 10 МТК па ўказу Прэзідэнта нумар 442 «Аб будаўніцтве (рэканструкцыі) малочнатаварных комплексаў». Кожны з комплексаў разлічаны на 600 галоў дойнага статка.
У Бабруйскім раёне МТК размясцілася паблізу ад аг. Міхалёва-1 і адносіцца да ААТ «Міхалёўская ніва», у Кіраўскім - недалёка ад в. Пясцова і ўвайшло ў склад ААТ «Дабоснянскае». У адпаведнасці з тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі праектная магутнасць кожнага аб'екта складае больш за 5,5 тыс. т малака ў год.
У аблвыканкаме ўпэўнены, што за будаўніцтвам такіх аб'ектаў - будучыня аграпрамысловага комплексу, бо нельга нарошчваць аб'ёмы і прырастаць па якасці са ўстарэлымі тэхналогіямі і падыходамі. Атрыманне малака гатунку экстра, стварэнне камфортных умоў для жывёл і павышэнне захаванасці маладняку, стварэнне працоўных месцаў - тыя перавагі, якія даюць новыя МТК. У тым ліку дзякуючы гэтаму сельская гаспадарка становіцца экспартна арыентаванай галіной і прыносіць прыбытак.
Новыя МТК стануць сур'ёзнай падмогай не толькі гаспадаркам і раёнам, але і ўсёй Магілёўскай вобласці. Аднак праграма будаўніцтва малочнатаварных комплексаў у рэгіёне не спыняецца: на 2025-2026 гады вызначаны яшчэ 10 новых аб'ектаў. Дакументацыя зроблена і нават пачаліся будаўнічыя работы. Такім чынам у бліжэйшыя некалькі гадоў усё пагалоўе дойнага статка будзе пераведзена на сучасныя плошчы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.08.2025 - 14:17
Члены Савета Рэспублікі актыўна падтрымліваюць хлебаробаў падчас рабочых паездак у рэгіёны
21.08.2025 - 08:56
«Свята лялькi» правядуць у Круглым з разнастайнымі намінацыямі і яркімі прэзентацыямі
20.08.2025 - 17:15
Перспектывы развіцця кансервавай галіны абмеркавалі на рэспубліканскім семінары ў Быхаве
20.08.2025 - 11:12
Зводны атрад камбайнаў з Магілёўскай вобласці адправіўся на дапамогу аграрыям Віцебскай вобласці
19.08.2025 - 16:07
19.08.2025 - 15:18
Шклоўскі раён першым у вобласці намалаціў 100 тысяч тон збожжа