Рус Бел Eng 中文

Народныя прадстаўнікі Магілёўскай вобласці і кітайскай правінцыі Шэньсі маюць намер актыўна абменьвацца вопытам работы

Народныя прадстаўнікі Магілёўскай вобласці і кітайскай правінцыі Шэньсі маюць намер актыўна абменьвацца вопытам работы. Мерапрыемствы па ўмацаванні супрацоўніцтва абмяркоўвалі падчас афіцыйнай сустрэчы старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык і намеснік старшыні Пастаяннага камітэта сходу народных прадстаўнікоў правінцыі Шэньсі Лян Хунсянь, перадае карэспандэнт сайта.

Дэлегацыя гэтага рэгіёна ў такім складзе ўпершыню наведвала Прыдняпроўскі край. Таму Дзмітрый Харытончык расказаў гасцям аб Магілёўшчыне, яе геаграфічным становішчы і прамысловым патэнцыяле, падкрэсліўшы, што ў рэгіёне створаны ўсе ўмовы для замежнага інвеставання.

   

«Мы даражымм адносінамі з Кітайскай Народнай Рэспублікай і прыкладаем усе намаганні для таго, каб супрацоўніцтва актыўна развівалася і станавілася больш цесным, – адзначыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў. – У рэгіёна ўжо склалася моцнае сяброўства з кітайскімі правінцыямі Цзянсу, Хунань і Хэнань. З кожным годам узаемны тавараабарот павялічваецца. Мы пастаўляем у Паднябесную мяса, малочныя прадукты, лён. І бачым, што перспектывы росту ў гэтым напрамку вялікія. Партнёрства з правінцыяй Шэньсі можа стаць новым вектарам ва ўмацаванні адносін Магілёўскай вобласці з КНР».

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася неабходнасць стварэння ўмоў для свабодных зносін паміж беларускімі і кітайскімі грамадзянамі, надання магчымасцейў для знаёмства з традыцыямі і культурай нашых народаў і рэгіёнаў. Дзмітрый Харытончык заўважыў, што ўзаемныя візіты ўжо наладжваюцца. Асабліва ўдала выстройваюцца абмены дзіцячымі групамі.  

У сваю чаргу Лян Хунсянь паведаміў, што адзной з мэт цяперашняй паездкі зъяўляецца знаёмства з прамысловым патэнцыялам вобласці і магчымасцямі інвеставання. Дэлегацыя падчас візіту наведала ААТ «Бабушкина крынка», участак №4 СЭЗ «Магілёў». «Мы ўбачылі, што горад Магілёў вельмі прыгожы, а малочная прадукцыя, якая выпускаецца тут, смачная і якасная. І яна абавязкова спадабаецца нашым грамадзянам», – сказаў госць. Ён паведаміў, што на тэрыторыі Шэньсі ёсць СЭЗы, падобныя да Магілёўскай, таму ёсць магчымасць выбудоўвання плённага супрацоўніцтва ў гэтым накірунку.

  

У лістападзе бягучага года афіцыйная дэлегацыя Прыдняпроўскага краю знаходзілася з дзелавым візітам у Кітаі. Прадстаўнікі нашай вобласці прынялі ўдзел у мерапрыемствах 25-ай ЭКСПА высокіх дасягненняў у сельскай гаспадарцы, якая праходзіла ў горадзе Янлін (правінцыя Шэньсі). Адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам названага рэгіёна, быў падпісаны пратакол аб намерах па развіцці пабрацімскіх адносін паміж Магілёўскім аблвыканкамам і Народным урадам правінцыі Шэньсі. Лян Хунсянь падкрэсліў неабходнасць напаўнення дасягнутых дамоўленасцей канкрэтнымі справамі. А для гэтага прадпрыемствы і бізнесмены абодвух бакоў павінны знайсці кропкі сутыкнення, даць адзін аднаму інфармацыю аб напрамках у выбудоўванні партнёрства. І тут асаблівая роля адводзіцца узаемным азнаямленчым візітам.

Добрай магчымасцю для наладжвання кантактаў можа стаць чарговы інвестыцыйны форум «Млын поспеху», які плануецца правесці ў канцы чэрвеня 2019 года ў Магілёве. Традыцыйна мерапрыемства збірае на сваёй пляцоўцы прадстаўнікоў з больш за 40 краін свету, паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Некрашэвіч. Акрамя таго, у верасні ў горадзе на Дняпры пройдзе магілёўска-кітайскі тыдзень рэгіянальнага супрацоўніцтва. «Спадзяёмся, што прадстаўнікі вашай правінцыі прымуць актыўны ўдзел у дадзеных бізнес-кантактах», – адзначыў ён.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая