Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава азнаёмілася з перспектывамі развіцця ўстаноў дашкольнай адукацыі ў Слаўгарадзе і наведала новыя яслі-сад № 2, якія былі пабудаваны ў мікрараёне Маладзёжны летась. Тут кіраўнік Савета Рэспублікі пазнаёмілася з умовамі для выхавання дашкалят, матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем сада. Члены Савета Рэспублікі прыехалі да дзяцей не з пустымі рукамі –- падарылі дзіцячаму саду камплект цацак. Для гасцей у сваю чаргу дзеці таксама падрыхтавалі сюрпрыз –выканалі музычную кампазіцыю.
Патрэба ў новым дашкольнай установе паўстала са з’яўленнем мікрараёна, які паступова абагачаўся моладдзю. Менавіта таму ў лістападзе мінулага года на вуліцы Калініна адкрылі дзіцячы сад на 75 месцаў. У ім працуюць чатыры групы, адна з якіх інтэграваная – для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. Ёсць зала для фізкультурных і музычных заняткаў, кабінет дзіцячай творчасці, дзе можна займацца маляваннем, лепкай і нават вышываннем. У садзе свой бацькоўскі пакой, кабінет псіхолага. Яшчэ ёсць пакой народнай творчасці, дзе дзецям расказваюць пра беларускую культуру, традыцыі і звычаі. Дарэчы, у Слаўгарадзе працуюць чатыры дашкольныя ўстановы, а ўсяго ў раёне іх восем. У іх выхоўваецца больш за 500 дашкалят.
Наталля Качанава таксамапабывала на гідралагічным помніку прыроды «Блакітная крыніца», дзе азнаёмілася з турыстычным патэнцыялам раёна, магчымасцямі для самазанятасці ў жыхароў раёна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 09:39
05.08.2025 - 09:12
У Магілёўскай вобласці расце колькасць тысячнікаў на ўборцы ўраджаю
04.08.2025 - 15:35
«Заўсёды гатовы падставіць плячо». Ваеннаслужачыя дапамагаюць убіраць ураджай у Мсціслаўскім раёне
01.08.2025 - 15:46
Акунуцца ў Сярэднявечча: Мсціслаў запрашае на «Рыцарскі фэст»
31.07.2025 - 09:55
28.07.2025 - 11:34
У Быхаўскім раёне прайшоў XIV Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка»