Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Пяткевіч правяла ў Бялыніцкім раёне маніторынг сітуацыі са зваротамі грамадзян, звязанымі з работай раённых устаноў аховы здароўя.

Наталля Пяткевіч наведала Ермалавіцкі ФАП, Нежкаўскую амбулаторыю і раённую паліклініку ў Бялынічах. Мэта - на месцы ўбачыць сітуацыю са зваротамі грамадзян, якія паступаюць у Адміністрацыю Прэзідэнта і СМІ, з'яўляюцца ў сацыяльных сетках. «Мы за імі сочым і аналізуем, - адзначыла яна. - Шмат зваротаў тычыцца менавіта чэргаў у медыцынскіх установах, і таму для маніторынгу сітуацыі мы робім такія наведванні».


Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта паглядзела ўсе ступені медыцынскай дапамогі: ФАП, амбулаторыю і паліклініку. «Тут сітуацыя, можна сказаць, проста ідэальная - чэргаў няма, практычна поўная забяспечанасць, у тым ліку вузкімі спецыялістамі, - адзначыла яна. - Трэба сказаць, калі ідзе такі добры звязак паміж кіраўніцтвам медыцынскай установы і мясцовай уладай, а яшчэ ёсць шэфства гаспадаркі або прадпрыемства, вынік вельмі добры. Праблем няма, калі вырашаюцца пытанні арэнднага жылля, паляпшаюцца сацыяльна-бытавыя ўмовы, у рэгіёне пражывання створана неабходная інфраструктура. Зладжаная праца на агульную справу ўсіх структур дае свой вынік».



Немалаважны момант, калі маладыя спецыялісты прыязджаюць у райцэнтр і застаюцца тут працаваць, абзаводзяцца сем'ямі. А Бялынічы - гэта не буйны горад, як і шэраг іншых у нашай краіне. «Сумесная работа ўсіх на агульную мэту сапраўды дае тую карціну, якую сёння можна тут убачыць», - акцэнтавала яна.




На 1 верасня ва ўстановах аховы здароўя Бялыніцкага раёна працуе звыш 460 чалавек, у тым ліку 55 урачоў (укамплектаванасць 87,3 працэнта) і 199 сярэдніх медыцынскіх работнікаў (94,9 працэнта). Медыцынскую дапамогу мясцоваму насельніцтву аказвае цэнтральная раённая бальніца, у структуру якой уваходзіць кругласутачны стацыянар на 112 ложкаў, паліклініка на 250 наведванняў за змену, у якой вядуць прыём 16 спецыялістаў, пяць амбулаторый урача агульнай практыкі на 25 наведванняў за змену і 9 фельчараў.




Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 09:13
Высілкамі ўлады, арганізацый і мясцовых жыхароў: шырокія працы па добраўпарадкаванні вядуць у Быхаве
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі