Акцыі падзякі і падтрымкі ўрачоў праходзяць па ўсім свеце. Менавіта медработнікі, знаходзячыся ў групе рызыкі, нялёгкай паўсядзённай працай абараняюць найвялікшыя каштоўнасці, падараваныя чалавеку, – яго жыццё і здароўе. Таму кожнае, нават ледзь чутнае, самае маленькае «дзякуй» становіцца гучным і значным, у сто разоў узмацняецца, паказвае, наколькі неацэнная праца кожнага чалавека ў белым халаце.
Падтрымаць добрым словам беларускіх урачоў, у тым ліку тых, якія працуюць у нашым рэгіёне, вырашылі і вучні 11 класаў хіміка-біялагічнага профілю Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 3. Хлопцы і дзяўчаты ў будучым плануюць звязаць сваё жыццё з медыцынай і выдатна ведаюць, што сярод тых, хто сёння змагаецца з вірусам, ёсць выпускнікі іх альма-матар.
Паважаныя медыцынскія работнікі Магілёўшчыны і Рэспублікі Беларусь!
Мы, выпускнікі ліцэя, зусім хутка выйдзем на самастойную дарогу жыцця, і кожны з нас марыць быць урачом, звязаць свой лёс з медыцынай.
Сёння, калі зусім нядаўна людзі, якія заснулі ў адным свеце, а прачнуліся зусім у іншым, дзе смерць крочыць па планеце, дзе абдымкі і пацалункі з блізкімі табе людзьмі сталі зброяй, дзе адсутнасць кантактаў з бабулямі і дзядулямі ператварылася ў акт любові, многія пераасэнсоўваюць сваё жыццё.
А мы ўсё больш пераконваемся, што прафесія ўрача, медыцынскага работніка–самая неабходная ў свеце. І белы халат медыка нездарма з’яўляецца сімвалам надзеі, веры, дапамогі ў палягчэнні пакут.
Сёння ўсе медыцынскія работнікі знаходзяцца на перадавым краі барацьбы за жыццё на зямлі. Тое, што вы робіце для людзей, працуючы суткамі напралёт, немагчыма пераацаніць.
Мы ведаем, што ў гэтай бітве за жыццё вельмі шмат выпускнікоў хіміка-біялагічнага профілю нашага ліцэя. І мы ўпэўненыя, што яны–нашы сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. Памятайце пра тое, што былых ліцэістаў не бывае! Мы з вамі!
Мы выказваем усім урачам і медыцынскім работнікам Магілёўшчыны і Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі, сваю велізарную павагу і сцвярджаем, што вышэй за такое ваша служэнне няма нічога! Нізкі паклон вам за падзвіжніцкую працу, за ваша добрае сэрца.
Дзякуй за вашу мужнасць і цярпенне.
Моцнага Вам здароўя! Беражыце сябе!
З вашай неацэннай дапамогай і ўсе разам мы пераможам COVID-19.
Але свет, напэўна, ужо стане іншым – як птушка Фенікс, уваскрослы з попелу…
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.04.2025 - 16:42
15.04.2025 - 10:05
10.04.2025 - 12:07
Медыкі Магілёўшчыны - у ліку лаўрэатаў прэміі БПРЗ у галіне аховы працы
09.04.2025 - 12:10
Навучанне прафактыва - інвестыцыя ў будучыню арганізацыі аховы здароўя