У студзені ў Даўгаўпілсе прайшоў III Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў калядных песень, у якім за перамогу змагалася каля 2 тыс. юных вакалістаў з 15 краін: Беларусі, Балгарыі, Грузіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Македоніі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, ЗША, Украіны, Харватыі, Швецыі. Выступленне ўдзельнікаў ацэньвалі эксперты вакальнай музыкі з розных краін.
Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава бліскуча выступілі на гэтым прэстыжным конкурсе, расказала выкладчык харавых дысцыплін установы адукацыі Вольга Жураўкова.
Пераможцам у намінацыі «Твор сакральнага характару каляднага перыяду» (сола) стала навучэнка III курса Таццяна Ступакова, а ў намінацыі «Сучасная калядная песня» – навучэнец 4 класа Цімафей Сякацкі (педагог Вольга Жураўкова, канцэртмайстар Аляксандра Ульякіна). Дыпломы II ступені заваявалі Ганна Цыганова, Дар’я Гаўрусева, Ганна Аколава, Соф’я Масензава, Вікторыя Старавойтава, Ксенія Паўлючэнка. Дыплом III ступені ў Вольгі Магілёўцавай.
Канцэртмайстар Юлія Трафімава была адзначана дыпломам за высокае прафесійнае майстэрства.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2025 - 15:45
Стала вядома праграма фестывалю «Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2025»
07.07.2025 - 09:23
Сапраўдны кінатэатр пад адкрытым небам. Як прайшоў гала-канцэрт на «Купалле» ў Александрыі
05.07.2025 - 17:39
Культурныя дасягненні і праекты сталі тэмай выставы «За духоўнае адраджэнне» на свяце ў Александрыі
05.07.2025 - 15:02