RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Назіральнік пра АДГ: мы ўбачылі свядомы падыход выбаршчыкаў да выбару кандыдатаў

Мы ўбачылі свядомы падыход выбаршчыкаў да выбару сваіх кандыдатаў у дэпутаты. Такой думкай падзялілася назіральніца Валянціна Маціеўская, якая ў адзіны дзень галасавання працавала на выбарчым участку №115 Кастрычніцкага раёна Магілёва.
 
«З самай раніцы людзі прыходзілі на ўчастак з добрым настроем, усе ўсмешлівыя і ветлівыя. Выбаршчыкаў было шмат, людзі прыходзілі вялікімі сем'ямі, з дзецьмі. Ніякіх канфліктных сітуацый на ўчастку не было», - падзялілася ўражаннем назіральнік.
 
У выпадку, калі ў выбаршчыка ўзнікалі нейкія пытанні, яму на дапамогу прыходзілі вопытныя члены камісіі. «Людзі больш старэйшага ўзросту часам маглі недзе заблытацца, у нечым не разабрацца самастойна, пыталіся, чаму бюлетэня тры. Тады сябры камісіі хутка прыходзілі на дапамогу, тлумачачы ўсё», - адзначыла Валянціна Маціеўская.
 
Па словах назіральніка, у гэтую электаральную кампанію парадавала актыўнасць моладзі. «У нас было шмат упершыню галасуючых, шмат моладзі крыху старэй. Прыемна было разумець, што ўсе яны прыйшлі падрыхтаваныя: ім не трэба было нічога расказваць, яны не падыходзілі да інфармацыйных стэндаў, таму што ўжо паспелі вывучыць усіх кандыдатаў, - распавяла яна. - Людзі сярэдняга ўзросту прыходзілі цэлымі сем'ямі, з маленькімі дзецьмі. І гэта таксама радуе, бо так бацькі закладваюць у дзецях адказнасць, паказваючы сваім прыкладам, што свой грамадзянскі абавязак трэба выконваць».
 
Участак для галасавання размясціўся ў сярэдняй школе №37. Для падтрымання настрою жыхароў мікразоны тут працаваў буфет і выязны гандаль, а святочны настрой дарыла творчая праграма, арганізаваная сіламі школы. «Людзі не спяшаліся сыходзіць ад нас адразу пасля галасавання, заставаліся паглядзець канцэрт, набыць пачастункі», - падзялілася яна.
 
Як расказала старшыня ўчастковай камісіі Галіна Калянціёнава, усяго на ўчастку для галасавання зарэгістравана больш за 2 тыс. чалавек. «Жыхары нашай мікразоны на выбары прыходзяць актыўна. Сёння людзі ішлі цэлымі пад'ездамі і дамамі. Шмат званкоў было з просьбай прыйсці на дом: нехта нагу зламаў, не мог сам дабрацца, а нехта з-за ўзросту ўжо не мог прыйсці самастойна на ўчастак. Усё неабходнае ў нас для такіх выездаў было, таму ніхто не застаўся без увагі», - распавяла яна.
 
Галіна Калянціёнава падкрэсліла, што адказнасць беларускага народа, жаданне грамадзян не заставацца ў баку ад жыцця дзяржавы, сёння ўбачылі ўсе ўдзельнікі адзінага дня галасавання. «Мы бачым, што зараз робіцца вакол нашай краіны. Людзі зусім інакш зірнулі на наша спакойнае жыццё, на мірнае неба над нашымі галовамі. Усім зразумела, што ўсё гэта трэба берагчы. А ўдзел у выбарах - гэта ўклад кожнага ў нашу спакойную і квітнеючую будучыню», - падсумавала яна.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая