Не пазней за 20 красавіка ў інспекцыю МПЗ Магілёўскай вобласці павінна быць пададзеная інфармацыя аб выкананых аўтамабільных перавозках пасажыраў аўтамабілямі таксі за 1 квартал 2020 года.
Інфармацыю абавязаны прадастаўляць суб’екты гаспадарання, якія ажыццяўляюць функцыі дыспетчараў таксі (рэзідэнты і нерэзідэнты Беларусі) або аўтамабільныя перавозчыкі, якія самастойна выконваюць прыём і перадачу заказаў на выкананне перавозак аўтамабілямі таксі пры дапамозе сродкаў электрасувязі і сеткі Інтэрнэт, у тым ліку з дапамогай электроннай інфармацыйнай сістэмы (пункты 162 і 163 правілаў аўтамабільных перавозак пасажыраў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 30.06.2008 № 972).
Інфармацыя перадаецца ў выглядзе электроннага дакумента шляхам накіравання ў АРМ «Плацельшчык»(код інспекцыі – 701) «Паведамленні ў свабоднай форме з укладаннем» з дадаткам файла ў фармаце xml (па форме згодна з пастановай МПЗ ад 28.09.2018 № 22), падпісаных электронным лічбавым подпісам.
Кансультацыі па пытаннях запаўнення інфармацыі аб выкананых аўтамабільных перавозках аўтамабілямі таксі можна атрымаць у інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці па тэлефонах (80222) 29 40 95, 29 40 25.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.07.2025 - 14:12
Парады бізнесу ад практыкаў. Як выйсці на рынак Індыі, раскажуць 24 ліпеня на форуме ў Магілёве
12.07.2025 - 18:23
Магутнасці, экспарт, інавацыі - у чым асаблівасць новага малакаперапрацоўчага завода ў Шклове
11.07.2025 - 11:12
Як будуць ацэньваць удзельнікаў конкурсу «Прадпрымальнік года» з 1 студзеня? Адкарэктаваны парадак
11.07.2025 - 10:04
Стыхія ўдарыла па маёмасці? Белдзяржстрах тлумачыць, як хутка атрымаць кампенсацыю за шкоду
09.07.2025 - 08:45
Маштабны продаж тавараў для школьнікаў пачнецца ў Беларусі з 15 ліпеня