Нельга дапусціць, каб уборачная кампанія праходзіла ў нядбайным рэжыме. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу 18 ліпеня на селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі.
«Нельга дапусціць, каб уборачная кампанія праходзіла ў нядбайным рэжыме. Гэта пагражае непазбежнымі стратамі ўраджаю», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
У адказных за аграпрамысловы комплекс ён удакладніў, як у цэлым складваецца сітуацыя на месцах і якія пытанні патрабуюць неадкладнага вырашэння.
«Па-першае, што рэальна тармозіць і калі будзе завершаны рамонт усёй наяўнай збожжаўборачнай тэхнікі? Ці хапае запасных частак і як арганізаваны рамонт? Вось вам і сельгастэхнікі, аб якіх я вам пастаянна гавару. Некаторыя проста не могуць адрамантаваць гэту тэхніку. Па-другое, ці вырашаны пытанні забеспячэння палівам? Па-трэцяе, як будзе арганізавана сушка збожжа? - абазначыў шэраг пытанняў кіраўнік дзяржавы. - Зернесушыльныя комплексы сёння выходзяць на першае месца: давядзецца ўбіраць (мы гэта ўжо бачым) вільготнае збожжа, яго трэба дапрацоўваць на зернесушылках».
У сувязі з гэтым Прэзідэнт пацікавіўся, як будзе задзейнічана сушыльная гаспадарка камбінатаў хлебапрадуктаў.
«Чацвёртае, залог поспеху на ўборцы - працоўная і тэхналагічная дысцыпліна. Што робіцца для прадухілення парушэнняў? Як перакрыты магчымыя каналы крадзяжу ў ходзе уборкі?» - спытаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў, што добра інфармаваны аб сітуацыі на месцах і без прыцягнення міліцыі: «Што толькі можна, тое і крадуць. Спыніць трэба жалезным чынам».
Пятае, адзначыў Прэзідэнт, уборка збожжавых супадае з тэрмінамі ўборкі рапсу, лёну, другімі ўкосамі шматгадовых траў, пасевам пажніўных культур. Сельгасработы не спыняюцца. Часта на кормаўборачных і збожжаўборачных камбайнах працуюць адны і тыя ж механізатары. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка ўдакладніў, які стан спраў з механізатарскімі кадрамі. «Вось за гэта трэба ўжо не толькі вушы, але і галаву адрываць», - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Ён нагадаў, што гэта праблема абмяркоўвалася яшчэ ў мінулым годзе. Тады ішла размова аб тым, каб прыцягнуць да ўборачнай кампаніі гарадскіх жыхароў, у якіх ёсць вопыт работы камбайнерам або памочнікам камбайнера. «З імі трэба было дамовіцца і прыцягнуць іх, мабілізаваць іх, кажучы на ваеннай мове, на ўборку ўраджаю», - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка спытаў, ці створаны ўмовы для камбайнераў, вадзіцеляў, рабочых на збожжатоках - для тых, хто забяспечвае ход усёй уборачнай кампаніі.
«Мы не маем права забываць пра нашых сялян. Таму той ураджай, які ёсць на прысядзібных участках (няшмат ужо ўчасткаў, на жаль, засталося), трэба сялянам дапамагчы ўбраць», - паставіў задачу кіраўнік дзяржавы.
Ён папрасіў службовых асоб не расказваць пра пагодныя рэаліі і іх наступствы: «Я хачу ведаць канкрэтна: што зроблена для атрымання максімальнага выніку ў экстрэмальных умовах».
«Я позна вечарам праехаў па тыпавых для Беларусі палях і ведаю абстаноўку. Больш за ўсё мяне непакоіць, каб фітафтора бульбу не з'ела. Паглядзіце. Не давядзі гасподзь, мне даложаць, што вы не апрацавалі бульбу. І зноў будзем перажываць у наступным годзе, у сакавіку-красавіку, што нам бульбы не хапіла. Трэба апрацаваць бульбу, догляд павінен быць. Па астатніх прапашных культурах я не бачу ніякіх праблем. Па збожжы найбольш небяспечна там, дзе адбыліся сур'ёзныя паляганні. А гэта, як вы разумееце, стварае парніковы эфект, і пачынае расці трава. Прарастае трава - і мы не зможам потым падняць гэты ўраджай збожжа, хоць ён у гэтым годзе нядрэнны», - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт параіў аграрыям не расслабляцца, не чакаць і не сушыць збожжа ў палях. Паводле яго слоў, трэба своечасова ўбіраць ураджай і дасушваць. «Галоўнае, каб не было страт. Надвор'е будзе ўвесь час такое: дождж, суха, сонечна, дождж. Такога года яшчэ на нашай памяці не было. Год нядрэнны для сельгаскультур і для жывёл. Тэхнікі хапае, не хапае толькі дысцыпліны і арганізаванасці», - рэзюмаваў беларускі лідар.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2025 - 11:59
12.07.2025 - 09:50
«Ідзём у графіку». Юрый Назараў аб важных аб'ектах у Шклове і падрабязнасцях даклада Прэзідэнту
10.07.2025 - 11:59
Анатоль Ісачанка: асноўная задача - прывесці ў парадак вуліцы Магілёва і наладзіць рух транспарту
08.07.2025 - 11:35