У аптэках Магілёўскай вобласці створаны незніжальны запас лекаў, якія карыстаюцца найбольшым попытам у сезон распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый. Пра гэта паведамілі ў магілёўскім прадпрыемстве «Фармацыя».
Для зручнасці пакупнікоў шэраг аптэк падоўжылі рэжым работы да 22-23 гадзін вечара. У Магілёве і Бабруйску ёсць дзяжурныя кругласутачныя аптэкі.
На думку медыкаў, небяспека ў тым, што каранавірусная інфекцыя і сезонны грып у асенне-зімовы перыяд могуць спалучацца. Таму ўрачы гавораць аб неабходнасці выконваць комплекс санітарна-гігіенічных мерапрыемстваў. Зараз ва ўсіх аптэках вобласці ў наяўнасці ў шырокім асартыменце сродкі індывідуальнай абароны і антысептыкі. Створаны пастаяннага запас на 2-3 месяцы найбольш запатрабаваных лекаў для лячэння і прафілактыкі ВРВІ і грыпу.
Акрамя таго, фармацэўты прапануюць жыхарам карыстацца бясплатнай паслугай рэзервавання неабходных лекаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.09.2025 - 14:31
Канцэрт арфавай музыкі, баль, кірмашы. «Вераснёўскі фэст» пройдзе ў палацы ў Жылічах 27 верасня
18.09.2025 - 15:59
17.09.2025 - 19:42
17.09.2025 - 09:27
16.09.2025 - 09:27
12.09.2025 - 18:12
Першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ абраны Алег Бойка