Пагадненне аб супрацоўніцтве на 2025–2027 гады падпісалі Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя і галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя аблвыканкама Дакумент уключае ў сябе абавязацельствы, якія датычацца ўсіх напрамкаў сумеснай работы, што падкрэслівае імкненне бакоў да доўгатэрміновага супрацоўніцтва. змацавалі подпісамі старшыня абласной арганізацыі БПРЗ Аляксандр Басенка і начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Уладзімір Гацко.
Асноўныя напрамкі, зафіксаваныя ў дакуменце, накіраваны на абарону працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў членаў прафсаюза. Сярод ключавых пунктаў - стварэнне аптымальных умоў для стабільнай работы працоўных калектываў, развіцця кадравага патэнцыялу, захавання і павышэння ўзроўню заработнай платы работнікаў з улікам дзеючай сістэмы аплаты працы ў галіне. Таксама прадугледжаны меры па павышэнні эфектыўнасці сацыяльнай падтрымкі маладых спецыялістаў.
Лідэр галіновага прафсаюза рэгіёну адзначыў, што падпісанне пагаднення - важны крок да паляпшэння ўмоў працы і сацыяльнай абароны работнікаў аховы здароўя Магілёўскай вобласці.
- Вынікі сумеснай працы ў рамках выканання пагаднення на 2022-2024 гады сведчаць аб імкненні да развіцця сацыяльнага партнёрства як з боку галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя, так і з боку прафсаюза. Пагадненне, падпісанае сёння, з'яўляецца лагічным працягам паспяховай сумеснай работы, якая праводзілася раней, - падкрэсліў Аляксандр Басенка. - Упэўнены, рэалізацыя палажэнняў дакумента будзе садзейнічаць далейшым станоўчым зменам у сферы аховы здароўя рэгіёну, умацуе сацыяльнае партнёрства паміж прафсаюзам і працадаўцамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы