Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прадставіў сёння новага кіраўніка Бабруйска. Напярэдадні, 22 мая, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы кадравыя рашэнні, узгадніў назначэнне Максіма Гурына на пасаду старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта. На 13-й пазачарговай сесіі Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў 23 мая ён быў зацверджаны на пасадзе.
Губернатар падкрэсліў, што Максім Гурын зарэкамендаваў сябе ініцыятыўным кіраўніком з добрымі арганізатарскімі здольнасцямі: «Аб'ектыўна аналізуе абстаноўку, якая складваецца, своечасова прымаючы ўзважаныя кіраўнічыя рашэнні. Умее ўзяць на сябе адказнасць, адстойваць свае погляды, працаваць у абстаноўцы, якая патрабуе праявы ініцыятывы».
Словы шчырай падзякі за добрасумленную працу прагучалі ад губернатара ў адрас Ігара Кісяля, які да гэтага часу ўзначальваў Бабруйск. Ад гарадскога Савета дэпутатаў Ігару Мікалаевічу ўручана Ганаровая грамата. Ігар Кісель падзякаваў калектыву і камандзе Бабруйска, разам з якімі рэалізавана нямала ідэй і праектаў..
У падтрымку кандыдатуры Максіма Гурына выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вольга Жук і старшыня гарсавета дэпутатаў Ірына Рынейская, адзначыўшы яго актыўную жыццёвую пазіцыю, патрыятызм, прынцыповасць і справядлівасць, уважлівыя і паважлівыя адносіны да людзей, дакладнае разуменне пастаўленых задач па развіцці горада.
Новы мэр выказаў надзею на плённае супрацоўніцтва з усімі суб'ектамі грамадзянскай супольнасці, каб рабіць горад на Бярэзіне лепшым і камфортным. «Перакананы, што ў такой камандзе аднадумцаў бабруйчане выканаюць задачы, якія стаяць сёння перад нашым рэгіёнам. Бабруйск - горад са сваімі гісторыяй і традыцыямі. Мы захаваем усё назапашанае і прымножым поспехі, дасягнутыя маімі папярэднікамі», - сказаў Максім Гурын.
Даведачна
Максім Гурын нарадзіўся 23 лютага 1975 года ў Глуску. У 1997-м скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці», у 2012-м - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
У 1997-1998 гадах праходзіў тэрміновую службу ва ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь.
Працоўны шлях пачаў у 1999 годзе бухгалтарам у калгасе «Зара» Глускага раёна. З кастрычніка 1999-га па сакавік 2019-га працаваў у сістэме падатковых органаў: прайшоў шлях ад дзяржаўнага падатковага інспектара, начальніка аддзела, намесніка начальніка інспекцыі да кіраўніка інспекцыі. З 2007 года начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Глускім раёне. З 2010 года - начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Кастрычніцкім раёне Магілёва.
У 2018 годзе абраны дэпутатам Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання. У 2019 годзе абраны старшынёй Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання.
У 2023 годзе абраны старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь».
Да прызначэння на пасаду старшыні Бабруйскага гарвыканкама Максім Гурын узначальваў Магілёўскі гарадскі Савет дэпутатаў 29-га склікання.
Прыхільнік здаровага і актыўнага ладу жыцця. Жанаты. Выхоўвае дваіх сыноў.
bobrlife.by, фота Аляксандра Анташкевіча
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.06.2025 - 11:22
Чавусы зменьваюцца: новыя дарогі, скверы і камфорт у кожным двары
29.05.2025 - 10:18
28.05.2025 - 16:42
У Слаўгарадскім раёне аб'явілі два новыя гідралагічныя помнікі прыроды мясцовага значэння
23.05.2025 - 17:27
22.05.2025 - 10:59