У Шклоўскай цэнтральнай раённай бальніцы завяршылася будаўніцтва кіслароднай станцыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Па словах намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандра Бабака, увод новага аб’екта – знакавая падзея для раёна, бо спрыяе паляпшэнню якасці аказання медыцынскай дапамогі. «Апошнія гады барацьбы з COVID сталі для нас выклікам, аднак сёння мы больш падрыхтаваныя да барацьбы з рознымі інфекцыямі, у тым ліку рэспіраторнымі», – падкрэсліў ён.
Фінансаванне будаўніцтва ажыццяўлялася з абласнога бюджэту, на гэтыя мэты затрачана каля Br500 тыс. З уводам новага аб’екта праведзены два адгалінаванні на асноўны і інфекцыйны карпусы, дзе кіслародныя кропкі ўстаноўлены ў аддзяленнях анестэзіялогіі і рэанімацыі, хірургічным і акушэрска-гінекалагічным.
«У кавідныя часы рэзка ўзрасла патрэба ў кіслародзе, – адзначыў галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Сяргей Новікаў. – У пік захворвання мы расходавалі да 90 балонаў кіслароду ў суткі, і гэта дастаткова вялікая колькасць. Новы газіфікатар дазволіць цалкам забяспечыць усе нашы патрэбы».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 09:56
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы