Новую п’есу класіка беларускай драматургіі, старшыню Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Аляксея Дударава «Белыя крылы» паставілі ў Магілёўскім драматычным тэатры. Пастаноўку, жанр якой вызначаны як «псіхалагічны накцюрн», ажыццявіла галоўны рэжысёр тэатра Таццяна Пацай.
– Заўсёды прыемна, калі тое, што ты напісаў, знаходзіць нейкі водгук, – гаворыць Аляксей Дудараў, – калі напісаная табой п’еса атрымлівае сцэнічнае ўвасабленне. Цікава, што, як і ў выпадку са спектаклем «Сабака белага вострава», пастаўленым Святланай Навуменка ў новым драматычным тэатры і тэатры імя Я. Коласа у Віцебску, тут таксама рэжысёрам выступіла жанчына – галоўны рэжысёр магілёўскага тэатра Таццяна Пацай. У рэпетыцыйны працэс я ніколі не ўмешваюся. Але наогул у мяне сёння такое адчуванне, што ў Беларусі жаночая рэжысура і па мысленні, і па сваёй прадуктыўнасці, і па разнастайнасці прыёмаў і сцэнічнай мовы даўно апярэдзіла мужчынскую. Нашы мужчыны-рэжысёры схавалі галаву ў пясок.
Анатацыя да спектакля на сайце тэатра інтрыгуе: «Галоўны герой спектакля прафесар Пётр сутыкнуўся з крызісам сярэдняга ўзросту. Бестурботная маладосць праляцела, шчаслівы шлюб разваліўся. Як знайсці гармонію ў жыцці? І толькі маладая дзяўчына трымае прафесара на плаву. Захоўвае для яго камфорт. Яна паслужлівая, мілая, таварыская. І здаецца, абсалютна ідэальная. Але што, калі за яе прыемнай дабрадзейнасцю хаваецца нешта іншае? Што, калі дзяўчына, падобна міфічнай сірэне, выконвае накцюрн не дзеля выратавання, а для прываблівання ў небяспечную пастку, выбрацца з якой будзе нялёгка?!»
У прэм’ерным спектаклі «Белыя крылы» заняты вядучыя акцёры трупы: Галіна Лабанок, Дзмітрый Дудкевіч, Мікалай Раманоўскі, Ангеліна Цімаховіч, Амалія Старавойтава.
Прэм’ера «псіхалагічнага накцюрна» «Белыя крылы» пройдзе на Малой сцэне Магілёўскага драматычнага тэатра 19 красавіка а 18:30.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.05.2025 - 12:12
Гэтыя кадры нельга забыцца. Выстава Ірыны Савасінай «Не згасае памяці свечка» ў Магілёве
15.05.2025 - 09:18
Стартуе прыём заявак на ўдзел у міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў «Анімаёўка»
14.05.2025 - 10:18
07.05.2025 - 14:56