Новы газаправод плануюць запусціць у Магілёўскай вобласці ў 2023 годзе, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
Новы газаправод высокага ціску звяжа газаразмеркавальныя станцыі «Бабруйск» і «Ясень» і дасць магчымасць павысіць надзейнасць газазабеспячэння спажыўцоў Бабруйска і Бабруйскага раёна, а гэта каля 200 прамысловых прадпрыемстваў і больш за 97 тыс. домаўладанняў», – расказалі ў прэс-службе.
Праект будзе рэалізаваны ў дзве чаргі. Будаўніцтва першай знаходзіцца на завяршальным этапе – работы выкананы на 90%, зманціравана 13,5 км газавых сетак. Другую чаргу праекта запусцяць у трэцім квартале 2022 года.
Увод у эксплуатацыю ўсяго аб’екта запланаваны на 2023 год. Агульная працягласць газаправода складзе 27,4 км.
Бабруйск з’яўляецца другім па плошчы і колькасці насельніцтва горадам Магілёўскай вобласці і сёмым у Беларусі. Падача прыроднага газу ў горадзе ў цяперашні час ажыццяўляецца ад адной крыніцы газазабеспячэння (газаразмеркавальнай станцыі «Бабруйск»), у той час як, да прыкладу, у Магілёве – ад трох.
«Будаўніцтва новага газаправода дасць магчымасць мінімізаваць рызыкі абмежавання газазабеспячэння спажыўцоў у выпадку аварыйных сітуацый. Істотна павысіцца надзейнасць газазабеспячэння, у тым ліку такіх прамысловых гігантаў, як ААТ «Белшына», ААТ «Бабруйскаграмаш», Бабруйскай ЦЭЦ-1 і ЦЭЦ-2», – адзначылі ў Мінэнерга.
Рэалізацыя праекта прадугледжана комплекснай праграмай мадэрнізацыі вытворчасцей газавай сферы на 2021–2025 гады.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11