Сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэнняў і ўзгадніў назначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Новым старшынёй Круглянскага райвыканкама стаў Сяргей Ермаліцкі, які да гэтага ўзначальваў Гомельскі райвыканкам.
У размове з журналістамі Сяргей Ермаліцкі распавёў, што на новае месца працы папрасіўся сам:
- Па клічы сэрца вяртаюся на сваю малую радзіму - Магілёўшчыну. Асноўны перыяд маёй працоўнай дзейнасці звязаны з ёю, таму радзіма кліча. Хацелася б працаваць у органах дзяржаўнай улады ў сваім родным рэгіёне.
Паводле слоў кіраўніка, асноўная задача, якую паставіў кіраўнік дзяржавы, - развіццё рэальнага сектара эканомікі, захаванне тэмпаў развіцця раёна, нарошчванне дынамікі вытворчасці ў сельскай гаспадарцы, рост дабрабыту жыхароў раёна.
- Кожны раён па-свойму складаны. Праца на дзяржаўнай службе, асабліва першай асобай, заўсёды складаная і адказная, паколькі даводзіцца прымаць сур'ёзныя, лёсавызначальныя рашэнні як для людзей, так і для прадпрыемстваў. Трэба быць адказным, справядлівым і пільна працаваць з кадрамі.
Аляксандр Лукашэнка таксама арыентуе мясцовых кіраўнікоў на развіццё інвестпраектаў у кожным раёне. Паводле слоў Сяргея Ярмаліцкага, такія праекты для Круглянскага раёна ўжо вызначаны:
- Інвестыцыйныя праекты ўжо вызначаны, у тым ліку па вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі. Плануецца новае сельгаспрадпрыемства са стварэннем новых працоўных месцаў, з будаўніцтвам вытворчых аб'ектаў. У гэтых адносінах работа будзе прадоўжана. Пакуль размова ідзе толькі аб вытворчасці. Але ў перспектыве, каб атрымліваць дабаўленую вартасць, трэба развіваць перапрацоўку і гандаль.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі