RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Новы малочнатаварны комплекс узводзяць у Горацкім раёне

Новы малочнатаварны комплекс на 600 галоў дойнага статка ўзводзяць у ААТ «Горацкае». Пра гэта расказаў дырэктар сельскагаспадарчай арганізацыі Уладзімір Чэрнікаў.

Будаўніцтва МТК вядзецца каля аграгарадка Красуліна Горацкага раёна. «Дамова падраду заключаная з Круглянскай ПМК-266. Пачатковы кошт комплексу складаў амаль Br22 млн. Аднак пасля карэкціроўкі некаторыя работы мы будзем весці самі, канчатковы кошт праекта склаў крыху больш як Br18 млн», - расказаў Уладзімір Чэрнікаў.

На сённяшні дзень гатоўнасць МТК складае 74 працэнты. Здаць комплекс у эксплуатацыю плануюць у канцы ліпеня - жніўні.

«Малочна-таварны комплекс будзе складацца з трох адрын, малочна-даільных залаў, дапаможнага блока, дзе будзе праходзіць разойка. Цяпер ідзе абсталяванне пад'язных шляхоў, лагун, - адзначыў дырэктар. - Камплектавацца МТК будзе так: у гэтым годзе 300 галоў нашых і ў наступным яшчэ 300 - 100 нашых і 200 плануем закупіць».

Новы малочнатаварны комплекс забяспечыць жывёл камфортнымі ўмовамі. Як зазначыў дырэктар, тут будзе чыста і суха заўсёды. Немалаважны і той факт, што камфортныя ўмовы будуць створаны і для работнікаў. «Тут будзе 30 працоўных месцаў. Мы плануем прыцягнуць на працу моладзь з найбліжэйшага аграгарадка. Забяспечанасць працай у камфортных і сучасных умовах дапаможа і ў замацаванні кадраў. Дык мы не толькі свае паказчыкі зможам палепшыць, але і надаць імпульс для развіцця самога аграгарадка», - падзяліўся планамі Уладзімір Чэрнікаў.

На сённяшні дзень у ААТ «Горацкае» пагалоўе буйной рагатай жывёлы складае 4,5 тыс. галоў, з якіх больш за 1,5 тыс. - дойнага статка. На гэты момант у гаспадарцы ёсць яшчэ адзін МТК і дзве радавыя фермы. За мінулы год тут атрымалі 6,2 тыс. літраў малака на галаву па гаспадарцы. Аднак новы МТК стане яшчэ адной прыступкай у развіцці гаспадаркі. Як адзначыў Уладзімір Чэрнікаў, да канца 2025 года, калі комплекс будзе працаваць на поўную магутнасць, плануецца, што дадатковая валавая вытворчасць у дзень тут павялічыцца на 12 тыс. л малака», - падсумаваў ён.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая