Месца для яго выбрана ў гістарычным цэнтры горада, у самым сэрцы. Як удакладнілі ў ААТ «Інстытут «Магілёўграмадзянпраект», музейны комплекс размесціцца ў непасрэднай блізкасці ад Плошчы Славы, у паўднёва-заходняй частцы парку Горкага, які прымыкае да яе. І сфармуе адзіны архітэктурны ансамбль з храмам Святых Валадарных Страстацерпцаў.
Па ўсёй тэрыторыі парку працягнуцца прагулачныя дарожкі, з'явяцца назіральныя пляцоўкі, скульптурныя кампазіцыі, малыя архітэктурныя формы, клумбы - канцэпцыяй праекта прадугледжана добраўпарадкаванне парку Горкага ад цэнтральнай уваходнай групы музейнага комплексу да дзеючага абласнога краязнаўчага музея.
Новы музейны комплекс дазволіць наведвальнікам акунуцца ў атмасферу мінулага. Бо ў гэтым месцы ў 1916-1917 гадах знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага - апошняга расійскага імператара Мікалая II.
Пакуль праект знаходзіцца на этапе грамадскага абмеркавання - па правілах перад рэалізацыяй неабходна ацаніць уздзеянне будаўніцтва на навакольнае асяроддзе. Выказаць сваё меркаванне, прапанова можа кожны гараджанін.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.09.2025 - 10:52
Ліда перадала Касцюковічам эстафету Дня беларускага пісьменства
08.09.2025 - 10:10
Магілёўская вобласць прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускага пісьменства
08.09.2025 - 09:33
У Магілёве назвалі пераможцаў фестывалю «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»