RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Новы пошукавы сезон «Вікру» плануе пачаць у красавіку

Новы сезон удзельнікі Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Вікру» плануюць пачаць у красавіку. Пра гэта паведаміў гісторык і кіраўнік клуба Мікалай Барысенка.

У гэтым годзе пошукавыя экспедыцыі плануецца правесці ў 8 раёнах Магілёўскай вобласці. «Экспедыцыі плануюцца ў Магілёўскім, Бабруйскім, Быхаўскім, Чавускім, Шклоўскім, Асіповіцкім, Клічаўскім і Горацкім раёне. Пошукавыя працы будуць праходзіць на месцах разлютаваных баёў 1941, 1943 і 1944 гадоў», - распавёў ён.

Яшчэ адна экспедыцыя запланавана ў Клічаўскім раёне. Тут пошукавікі будуць працаваць на месцах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Акрамя гэтага, пошукавая група «Крылы Перамогі» Аляксандра Клеміна працягне пошукавыя працы па ўсталяванні экіпажаў чатырох савецкіх пікіруючых бамбардзіроўшчыкаў Пе-2 збітых у адзін дзень 29 сакавіка 1944 года на мяжы чатырох раёнаў Чавускага, Слаўгарадскага, Быхаўскага і Магілёўскага раёнаў. Усе лётчыкі да гэтага часу лічацца прапаўшымі без вестак.

Перад пачаткам сезона ў пошукавікаў шмат спраў. Кожная экспедыцыя прадумваецца да дробязяў, старанна вывучаюцца архіўныя дакументы, праводзяцца дадатковыя разведкі. Цяпер ідзе актыўная падрыхтоўка да маючых адбыцца работ.

Усе пошукавыя экспедыцыі віккруўцы будуць праводзіць сумесна з 52-м спецыялізаваным батальёнам Міністэрства абароны. «Па традыцыі да пошукавых прац будзем прыцягваць моладзь і школьнікаў. У кожным з раёнаў навучэнцы бліжэйшых школ змогуць дапамагчы бывалым пошукавікам, дакрануцца да нашай гераічнай гісторыі», - адзначыў Мікалай Барысенка.

Сёлета «Вікру» разгорне сур'ёзныя выведвальныя працы на Буйніцкім полі ў Магілёўскім раёне. «Ужо ёсць усе неабходныя дамоўленасці. Будзем праводзіць маштабныя разведкі. Гэта звязана з тым, што тут плануюць пачаць будаўніцтва музея вайсковай славы», - распавёў гісторык.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая