У Магілёве 15-ы раз пройдзе міжнародны эканамічны форум «Млын поспеху». Мерапрыемства адбудзецца 17-18 кастрычніка і будзе арганізавана сумесна з Міжнародным кааперацыйным форумам па імпартазамяшчэнні з удзелам дэлегацый з дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, расказалі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
«Млын поспеху» стане прэзентацыйнай пляцоўкай для вытворчых і інвестыцыйных праектаў Магілёўскай вобласці, а таксама найбольш перспектыўных прапаноў у сферы гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і прамысловага супрацоўніцтва. У сваю чаргу форум па імпартазамяшчэнні накіраваны на пошук альтэрнатыўных пастаўшчыкоў прадукцыі - сыравіны, абсталявання, камплектуючых - для кампаній-экспарцёраў, устанаўленне трывалых кааперацыйных сувязей паміж вытворцамі і спажыўцамі прадпрыемстваў краін ШАС.
«Сёння стаіць задача па ўмацаванні гандлёва-дзелавога супрацоўніцтва, бо ШАС - гэта эканамічны лакаматыў, які прыцягвае ўвагу ўсіх краін свету, - падкрэслілі ў аблвыканкаме. - Дзве трэці сусветнага грузаабароту прыпадае менавіта на дзяржавы - члены ШАС. У сваю чаргу закрыццё межаў з ЕЗ падштурхнула да пошуку новых рынкаў збыту і спосабаў замяшчэння еўрапейскіх камплектуючых, таму кааперацыя прамыслова арыентаваных прадпрыемстваў якраз дае добрыя магчымасці і альтэрнатыву».
Дарэчы, Магілёў невыпадкова выбраны месцам правядзення форумаў: гэта развіты прамысловы рэгіён з выгадным месцазнаходжаннем і добрай інфраструктурай. Абласны цэнтр адкрывае прамы доступ да рынкаў краін адзінай эканамічнай прасторы - Беларусі, Расіі і Казахстана, мае высокі навукова-тэхнічны і прамысловы патэнцыял, кваліфікаваныя кадры. Акрамя таго, на яго тэрыторыі паспяхова функцыянуе свабодная эканамічная зона з ільготнымі ўмовамі гаспадарання і выгаднымі прэферэнцыямі.
Мерапрыемствы форумаў будуць арганізаваны на пляцоўках спартыўнага комплексу «Алімпіец». У праграму ўвойдуць пленарнае пасяджэнне, тэматычныя дыскусіі, секцыі, прэзентацыя тавараў экспартна арыентаваных прадпрыемстваў, В2В-перагаворы. На секцыях будуць абмяркоўвацца пытанні галіновых праблематык, імпартазамяшчэння, падтрымкі экспарцёраў, новых лагістычных шляхоў і транспартных калідораў, інструменты фінансавага рынку, актуальныя задачы працэсу інтэграцыі рэгіянальнага бізнесу ў сусветную эканамічную прастору. Таксама адбудзецца ўрачыстая цырымонія падпісання пагадненняў і дагавораў.
Часткай праграмы стане выстава экспартна арыентаваных прадпрыемстваў з дзяржаў - членаў ШАС, якая збярэ 1,5 тыс. удзельнікаў, у тым ліку прадстаўнікоў буйных кампаній, малога і сярэдняга бізнэсу, выканаўчай улады.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.05.2025 - 09:56
05.05.2025 - 09:17
Стабільны рост і экспарт. Якія задачы пастаўлены перад новым кіраўніком «Магілёўліфтмаша»
30.04.2025 - 11:20
26.04.2025 - 14:46
25.04.2025 - 12:52
З 1 мая ў Беларусі павышаецца памер бюджэту пражытачнага мінімуму