RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ордэны, медалі і ганаровыя званні. Больш за 130 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржузнагарод

Дзяржаўных узнагарод удастоены больш за 130 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ нумар 354 падпісаў 9 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці і ўмацаванне правапарадку, удасканаленне падатковай сістэмы, развіццё аграпрамысловага і паліўна-энергетычнага комплексаў, лясной гаспадаркі, машынабудавання, нафтавай і хімічнай прамысловасці, транспартнай і металургічнай галін, мікраэлектронікі, прафсаюзнага руху, ахову жывёльнага і расліннага свету, выдатныя дасягненні ў сферах гандлю, адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры і спорту.

Сярод узнагароджаных прадстаўнікі Магілёўскай вобласці.

Так, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па скачках на батуце Віялета Бардзілоўская і спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па акадэмічным веславанні Яўген Залаты ўдастоены ордэна Пашаны.

У ліку ўзнагароджаных медалём «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» - вальшчык лесу Лапаціцкага лясніцтва Чавускага лясгаса Яўген Бельчанка, вадзіцель пагрузчыка Быхаўскага лясгаса Мікалай Касмачоў. Медалём «За працоўныя заслугі» адзначаны ляснік Тошчыцкага лясніцтва Быхаўскага лясгаса Алег Антоненка, ляснік Макрадскага лясніцтва Чавускага лясгаса Алег Зеранкоў, намеснік начальніка галоўнага фінансавага ўпраўлення Сняжана Марозава, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па горадзе Бабруйску Лілія Наронская, старшыня Семукацкага сельвыканкама Тамара Укружская.

Дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Алег Хмялькоў адзначаны медалём Францыска Скарыны.

Па матэрыялам БЕЛТА, president.gov.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая