На рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржпраграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС у Магілёўскай вобласці Вr58,5 млн. будзе выдзелена з рэспубліканскага бюджэту, яшчэ больш за Br1,1 млн. – з мясцовага. Летась было выдаткавана больш за Вr57 млн.
Як паведамілі ў аддзеле інвестыцый, па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС і надзвычайных сітуацыях камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама, дзяржпраграма па пераадоленні наступстваў на Чарнобыльскай АЭС накіравана на рэалізацыю мер па сацыяльнай абароне насельніцтва, сацыяльна-эканамічным развіцці пацярпелых рэгіёнаў і адрасную радыяцыйную абарону.
У мінулым годзе па «чарнобыльскай» праграме выкананы работы па газіфікацыі жыллёвага фонда Слаўгарадскага раёна, працягнуты работы па газіфікацыі Чэрыкаўскага, Быхаўскага і Краснапольскага раёнаў. Станцыі па абезжалезванні вады пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю ў Магілёўскім, Чавускім, Быхаўскім і Крычаўскім раёнах. У аграгарадку Ваўкавічы Чавускага раёна і вёсцы Следзюкі Быхаўскага раёна ўведзены ў эксплуатацыю артэзіянскія свідравіны, праведзена рэканструкцыя каналізацыйнай гаспадаркі ў Чэрыкаве і Быхаве. Капітальна адрамантаваны дарогі і вуліцы ў Слаўгарадзе, Чэрыкаве, Быхаве, вёсках Чавускага і Касцюковіцкага раёнаў.
У сферы аховы здароўя ўведзены ў эксплуатацыю кардыяхірургічны корпус Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы, пабудаваны сеткі гарачага водазабеспячэння да лячэбных карпусоў Краснапольскай ЦРБ. У Быхаве капітальна адрамантаваны дзіцячы сад, у Касцюковічах пабудаваны раённы цэнтр культуры. Для ўстаноў адукацыі Быхаўскага, Краснапольскага і Слаўгарадскага раёнаў закуплена 5 школьных аўтобусаў. Усяго на тэрыторыі вобласці 12 тыс. навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў, размешчаных на забруджанай тэрыторыі, штогод рэалізуюць права на бясплатнае харчаванне, з іх практычна ўсе забяспечаны гарачым харчаваннем. Для харчблокаў устаноў адукацыі Быхаўскага, Кіраўскага, Слаўгарадскага і Чэрыкаўскага раёнаў набыта тэхналагічнае і халадзільнае абсталяванне. Акрамя таго, штогод у Магілёўскай вобласці забяспечваецца 100%-ны ахоп санаторна-курортным лячэннем дзяцей, якія па медыцынскіх паказаннях маюць патрэбу ў санаторна-курортным лячэнні, з ліку тых, якія пражываюць і навучаюцца на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 11:57
Мастер-классы и спортивный драйв: Белыничи станут площадкой молодежного регионального проекта
21.04.2025 - 10:54
Абноўленая плошча Перамогі ў Бабруйску. Рэканструкцыя да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.04.2025 - 10:06
Сяўба лёну на Магілёўшчыне: як аграрыі Шклоўскага раёна б'юць рэкорды па пасяўных плошчах
18.04.2025 - 10:31
16.04.2025 - 09:19
Рашэнне кватэрнага пытання - будаўніцтва арэнднага жылля. Адмысловая ўвага шматдзетным сем'ям
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе