Пачалося галасаванне за найлепшую эмблему нацыянальнай сеткі «Здаровыя гарады і пасёлкі». Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (РЦГЭіГЗ).
Журы вызначыла 10 работ, якія набралі максімальную колькасць балаў і выйшлі ў фінал конкурсу. Пераможца будзе абраны з іх ліку шляхам галасавання, якое праводзіцца на сайце «Здаровыя людзі» да 23.00 20 снежня. З аднаго IP-адраса можна прагаласаваць толькі адзін раз.
Аўтары найлепшых работ, якія занялі другое і трэцяе месцы, будуць адзначаны прызамі па тэматыцы здаровага ладу жыцця. Аўтар (калектыў аўтараў) працы, якая зойме першае месца, атрымае ровар, прадстаўлены Фондам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА).
Беларусь далучылася да рэалізацыі міжнароднага праекта «Здаровыя гарады» ў 2012 годзе. Яго задача – забеспячэнне здароўя насельніцтва як галоўнага прыярытэту гарадской палітыкі.
У красавіку 2016 года Горкі атрымалі сертыфікат аб далучэнні да сеткі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя «Здаровыя гарады». У 2019 годзе ў Беларусі зацверджаны дзяржаўны прафілактычны праект «Здаровыя гарады і пасёлкі», які на пачатак гэтага года ўжо аб’яднаў 136 населеных пунктаў ва ўсіх рэгіёнах.
Праект прадугледжвае стварэнне ў населеных пунктах здароўезберагальнага асяроддзя, умоў для развіцця фізічнай культуры і спорту, захаванне і ўмацаванне здароўя навучэнцаў ва ўстановах адукацыі, работнікаў прадпрыемстваў. У ліку прыярытэтаў таксама даступнае і здаровае харчаванне, даступная медыцына для ўсіх, развіццё валанцёрскага руху, экалагічны дабрабыт.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.08.2025 - 16:47
Бабруйскі радзільны дом папоўніўся дзесяццю маладымі спецыялістамі
05.08.2025 - 09:56
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці