RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пачаўся прыём заявак на ўдзел у VI Міжнародным форуме «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства»

Пачаўся прыём заявак на ўдзел у VI Міжнародным форуме «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства». Плануецца, што мерапрыемства пройдзе 24-28 красавіка ў Магілёве. Важнай яго часткай стане навукова-практычная канферэнцыя «Нацыянальны касцюм як элемент гістарычнай спадчыны ў сучаснай культуры».

Да ўдзелу ў форуме запрашаюцца прадстаўнікі з краін блізкага і далёкага замежжа, Прыдняпроўскага краю і іншых рэгіёнаў Беларусі: вучоныя ў галіне вывучэння, захавання і папулярызацыі традыцыйнай культуры, кіраўнікі творчых праектаў па яе захаванні, спецыялісты ўстаноў культуры, адукацыі, дзяржаўных органаў кіравання, удзельнікі аматарскіх фальклорных і аўтэнтычных калектываў, асобныя выканаўцы, майстры народных мастацкіх промыслаў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. Для гэтага неабходна да 10 сакавіка 2018 года накіраваць на электронны адрас арганізатара заяўку па форме.

Мерапрыемства накіравана на развіццё і ўмацаванне міжнародных сувязяў, абмен духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі, вопытам работы па захаванні і актуалізацыі нематэрыяльнай спадчыны, на папулярызацыю найлепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнай, сусветнай культур і мастацтва. Арганізатарамі форуму выступаюць Магілёўскі аблвыканкам, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы.

Больш падрабязна аб арганізацыйных момантах форуму можна даведацца тут

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая