Шматдзетная сям’я Карпечанкаў атрымала падарунак напярэдадні Новага года – ключы ад новай трохпакаёвай кватэры ў аграгарадку Кадзіна Магілёўскага раёна. Сваімі метрамі атрымалася абзавесціся дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы. Частку кошту пакрыў ільготны крэдыт па ўказе № 13, недахоп закрылі сродкі сямейнага капіталу. Дарэчы, у доме на 60 кватэр сваё жыллё атрымала 39 шматдзетных сем’яў.
У Дар’і і Рыгора Карпечанкаў трое дзетак: старэйшаму Івану 3 гады, Надзейцы – 2 і малодшанькай Арыне 10 месяцаў. Пара ажанілася ў 2017 годзе. Спачатку жыла ў бацькоў мужа ў Чаромушках, потым пераехала на здымнае жыллё. Калі з’явілася Арына, муж і жонка сталі на чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоў. Дзесьці праз два месяцы ў райвыканкаме ім прапанавалі некалькі варыянтаў вырашэння жыллёвага пытання.
– Мужу ў спадчыну дастаўся старэнькі домік у вёсцы Бароўка Магілёўскага раёна. Нам прапанавалі рэканструяваць яго, уступіць у долевае будаўніцтва або купіць гатовую кватэру ў Кадзіна. Выбралі апошні варыянт. Пытанне вырашалася з мая па лістапад. Як шматдзетная сям’я, узялі льготны крэдыт. Зарэгістраваны на мужа домік увесь кошт новых квадратных метраў крэдыт не пакрыў, таму скарысталіся сямейным капіталам. У выніку да Новага года атрымалі вялікі падарунак – трохпакаёвую кватэру. Мы вельмі хацелі жыць менавіта ў гэтым аграгарадку. Тут уся інфраструктура: дзіцячы сад і школа пад бокам, Дом культуры, магазіны. Да таго ж, ёсць домік у Бароўцы. Быць можа, потым яго адрамантуем і будзем выкарыстоўваць як дачу.
У Кадзінскім сельсавеце сёлета здалі шматкватэрны дом, дзе муж і жонка Карпечанкі атрымалі кватэру, і 29 індывідуальных жылых дамоў. Па словах выканальніка абавязкаў старшыні Кадзінскага сельсавета Мікалая Пугачова, на будучы год аб’ёмы застануцца тымі ж: плануецца пабудаваць каля трох дзясяткаў індывідуальных памяшканняў:
– Такім чынам, у нас на чарзе застаюцца 22 шматдзетныя сям’і. Частка з іх атрымала зямельныя ўчасткі, астатнія чакаюць будаўніцтва кватэр. Яно будзе ісці ў аграгарадках Палыкавічы і Мяжысеткі.
Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Магілёўскага райвыканкама Уладзімір Ігнатаў пазначыў планы на будучы год:
– У Магілёўскім раёне 213 шматдзетных сем’яў мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Варыянтаў развіцця падзей некалькі: будаваць дом або кватэру. Сям’я, якой сёння ўручалі ключы, скарысталася дзяржаўнай падтрымкай па ўказе № 13 – атрымала льготны крэдыт пад 1 працэнт на 40 гадоў. У наступным годзе ў аграгарадку Палыкавічы будзе здадзены дом на 80 кватэр, дзе змогуць набыць жыллё ўсе жадаючыя, у тым ліку і шматдзетныя сем’і.
Дар’і і Рыгору яшчэ трэба зрабіць рамонт. Але ўжо сёння муж і жонка паставілі ў новенькай кватэры ёлку з цацкамі. У кватэры прапісаўся і новы член сям’і – рыжы кот, які па традыцыі першым увайшоў у дом.
СБ
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.05.2025 - 09:05
«Мы на самой справе шчаслівыя разам». Лепшай студэнцкай сям'ёй Беларусі стала пара з БДУТ
16.05.2025 - 14:51
16.05.2025 - 14:20
Міністэрства адукацыі абнавіла пералік рабочых прафесій для школьнікаў
16.05.2025 - 13:05
Аляксандр Гарошкін прыняў удзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі ПА АДКБ
16.05.2025 - 10:19
Дзень сям'і на Магілёўліфтмашы: як прадпрыемства клапоціцца пра работнікаў і іх дзяцей (відэа)
16.05.2025 - 09:36