Навагоднія і калядныя мерапрыемствы агульнарэспубліканскай акцыі «Прафсаюзы – дзецям» у гэтыя дні праводзяцца па ўсёй краіне. Навагодняя ёлка сабрала і выхаванцаў Бабруйскай спецыяльнай школы-інтэрната.
У ліку гасцей з падарункамі да хлопцаў прыехалі старшыня канцэрна «Беллеспаперапрам» Аляксандр Пшэнны, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў, кіраўнікі ААТ «ФанДАК» і УП «Універсал Бабруйск» Андрэй Партянкоў і Мікалай Лепін.
Звяртаючыся да хлопчыкаў і дзяўчынак, іх бацькоў і педагогаў, Павел Жуйкоў адзначыў:
— Нашу абласную арганізацыю прафсаюза і вашу школу звязвае шматгадовае добрае сяброўства. За гэты час у сценах установы адукацыі адбылося нямала змен: камфортней і ўтульней станавіліся навучальныя і жылыя памяшканні, удасканальвалася абсталяванне, прыходзілі новыя выхаванцы. Але нязменнай заставаліся атмасфера сяброўства і добразычлівасці - як у святы, так і ў паўсядзённым адукацыйным і выхаваўчым працэсах.
Павел Жуйкоў павіншаваў выхаванцаў школы з надыходзячым Новым годам і ўручыў спецыяльнай школе сертыфікат на набыццё набору шумавых інструментаў, гімнастычнай лаўкі і стужак для мастацкай гімнастыкі для арганізацыі адукацыйнага працэсу на карэкцыйных занятках «Рытміка і танец».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі