RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пагадненне аб намерах па супрацоўніцтве падпісалі камітэт эканомікі Магілёўскага аблвыканкама і Дэпартамент камерцыі кітайскай правінцыі Шэньсі

Пагадненне аб намерах па садзейнічанні эканамічнаму развіццю і дружалюбнаму супрацоўніцтву падпісалі сёння камітэт эканомікі Магілёўскага аблвыканкама і Дэпартамент камерцыі кітайскай правінцыі Шэньсі. Запэўненне дакумента адбылося падчас сустрэчы намесніка старшыні аблвыканкамавіктара Некрашэвіча з генеральным дырэктарам Дэпартамента Чжаа Руньмінем.

Тэрмін дзеяння дакумента – 2 гады. Пагадненне прадугледжвае, што абодва бакі будуць імкнуцца да гандлёва-эканамічнага партнёрства, акажуць актыўную падтрымку і інфармацыйную дапамогу прадпрыемствам, зацікаўленым у інвеставанні і наладжванні імпартна-экспартных узаемаадносін. Таксама тут гаворыцца аб усялякім садзейнічанні абмену гандлёвымі дэлегацыямі.

 

У лістападзе 2018 года афіцыйная дэлегацыя Прыдняпроўскага краю знаходзілася з дзелавым візітам у Кітаі. Прадстаўнікі нашай вобласці прынялі ўдзел у мерапрыемствах 25-ай ЭКСПА высокіх дасягненняў у сельскай гаспадарцы, якая праходзіла ў горадзе Янлін (правінцыя Шэньсі). Адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам названага рэгіёна, быў падпісаны пратакол аб намерах па развіцці пабрацімскіх адносін паміж Магілёўскім аблвыканкамам і Народным урадам правінцыі Шэньсі. Віктар Некрашэвіч падкрэсліў неабходнасць напаўнення дасягнутых дамоўленасцей канкрэтнымі справамі. А для гэтага прадпрыемствы і бізнесмены абодвух бакоў павінны знайсці кропкі судакранання, даць адзін аднаму інфармацыю аб напрамках у выбудоўванні партнёрства. І тут асаблівая роля адводзіцца ўзаемным азнаямленчым візітам.

Добрай магчымасцю для наладжвання кантактаў можа стаць чарговы інвестыцыйны форум «Млын поспеху», які плануецца правесці ў канцы чэрвеня 2019 года ў Магілёве. Традыцыйна мерапрыемства збірае на сваёй пляцоўцы прадстаўнікоў з больш за 40 краін свету, паведаміў намеснік старшыні аблвыканкама. Акрамя таго, у верасні ў горадзе на Дняпры пройдзе магілёўска-кітайскі тыдзень рэгіянальнага супрацоўніцтва. «Спадзяёмся, што прадстаўнікі вашай правінцыі прымуць актыўны ўдзел у адзначаных бізнес-кантактах. Мы гатовы аказаць усебаковую падтрымку любым узаемавыгадным распачынанням з кітайскімі партнёрамі», – адзначыў ён.

Дэлегацыя дэпартамента камерцыі кітайскай правінцыі Шэньсі сёння наведала ўчастак №4 СЭЗ «Магілёў» і азнаёмілася з працай яе рэзідэнтаў. У другой палове дня гасцей прыме Магілёўскае аддзяленне БелГПП, дзе адбудзецца прэзентацыя інвестпраектаў нашага рэгіёна і перамовы з суб’ектамі гаспадарання вобласці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая