RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Палявыя работы: зводка на 17 мая

У Магілёўскай вобласці актыўна вядзецца вяснаўспашка. Як паведамілі ў аддзеле інтэнсіфікацыі раслінаводства, на ўчарашні дзень гэтыя работы ўжо праведзены амаль на 140 тысячах гектараў. Працягваецца падрыхтоўка глебы пад яравую сяўбу. На плошчы 113 тысяч гектараў унесены фосфарныя ўгнаенні, на 308 тысячах гектараў — калійныя. Працягваюцца работы па ўнясенні арганічных угнаенняў.
 
Яравыя культуры пасеяны на 274 тысячах гектараў, што складае 82% намечаных плошчаў. Лідзіруюць на сяўбе Глускі, Касцюковіцкі, Асіповіцкі і Чэрыкаўскі раёны. Кукуруза пасеяна на 96 тысячах гектараў, у тым ліку на зерне заданне практычна выканана, працягваецца пасеў «каралевы палёў» на сілас.
 
Пачата сяўба грэчкі. Ідзе да завяршэння пасадка бульбы. Пасевы аднагадовай травы занялі больш за 28 тысяч гектараў. Актыўна вядзецца сяўба агароднінных культур.
 
У гэтыя дні адна з найважнейшых задач - догляд пасеваў сельскагаспадарчых культур, вядзецца хімічная праполка яравых збожжавых і зернебабовых культур, яравога рапсу, цукровых буракоў, абарона пасеваў азімага рапсу ад шкоднікаў.

zilmogilev.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая