RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Памер дзіцячых дапамог вырасце з 1 лістапада

У Беларусі з 1 лістапада вырасце памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

БПМ з 1 лістапада ў разліку на месяц устаноўлены ў памеры Br288,01. Ён павысіўся на 1,6 працэнта ў параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2021 года, адпаведна павялічваюцца і сацыяльныя выплаты, у тым ліку дзяржаўныя дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці цяпер складзе Br2880,1 (10 БПМ); пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - Br4032,14 (14 БПМ). Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, з лістапада будзе выплачвацца ў памеры Br288,01, дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (штомесячная) - у памеры Br144,01.

Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам, складзе: на дзіця-інваліда - Br201,61, на іншых дзяцей у сям'і - Br144,01. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складае Br288,01 (з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў) і Br345,61 (з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў), штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, якое інфіцыравана ВІЧ, - Br201,61.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая