RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Памераць ціск проста на аўтавакзале прапанавалі жыхарам Горацкага раёна

Прафілактычную акцыю «Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё!» арганізавалі УАЗ «Горацкая ЦРБ» і УАЗ «Горацкі раённы ЦГЭ».

Не толькі гараджане, але і людзі з аддаленых вёсак прама ў будынку аўтавакзала змаглі вымераць артэрыяльны ціск, даведацца пра свой індэкс масы цела, атрымаць кансультацыі медыцынскіх работнікаў па рацыянальным харчаванні, аптымальнай рухальнай нагрузцы і іншыя парады ад медыкаў.

Гарачыя дні – дадатковая нагода прыслухацца да свайго здароўя. Як вядома, падчас моцнай спякоты ў людзей са слабым сэрцам павялічваецца частата сардэчных скарачэнняў, павышаецца ціск, пашыраюцца перыферычныя сасуды, ацякаюць ногі, узрастае верагоднасць стварэння тромбаў. Асабліва шкодныя для здароўя рэзкія тэмпературныя скачкі.

Наступную акцыю медыкі плануюць правесці ў цэнтральнай гарадской аптэцы.

СБ

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая