Сям’я Галіны Еўсціфеевай, жыхаркі Ніжняга Ноўгарада, шукала звесткі пра сваяка, дзядзьку Веніяміна Сямёнавіча Захарава, чый лёс доўгія гады заставаўся невядомым. Сваякі ведалі, што ён служыў у Горкаўскай 160-й стралковай дывізіі, сфарміраванай у кастрычніку 1940 года. Улетку 1941 года сілы дывізіі вялі жорсткія баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
Апошні ліст ад Веніяміна Сямёнавіча ў чэрвені 1941 года сям’я атрымала менавіта з Чавускага раёна, далей яго сляды згубіліся. Вядома, што літаральна на наступны дзень пасля даты ліста адбыўся кровапралітны бой каля вёскі Бынава. Аднак сярод звестак аб савецкіх воінах, якія загінулі і пахаваны на чавускай зямлі, аб Веніяміне Сямёнавічы Захараве нічога няма. Але ж і лёс і імёны многіх салдат і афіцэраў 160-й стралковай дывізіі не атрымалася ўстанавіць. Дзевяць тысяч горкаўцаў аддалі свае жыцці ў баях на Магілёўшчыне. У Чавускім раёне на чыгуначнай станцыі «Чавусы» ўдзячнымі нашчадкамі ім устаноўлены памятны знак.
І вось, дзякуючы запытам пляменніцы ў Дэпартамент знешніх сувязяў Ніжагародскай вобласці з просьбай даставіць часцінку беларускай зямлі, дзе, як лічыць Галіна Аляксандраўна, спачывае прах яе дзядзькі, з самага вялікага братняга пахавання на тэрыторыі Чавускага раёна Бынава дастаўлена капсула з зямлёй у Ніжагародскую вобласць. Галіне Аляксандраўне яе перадалі супрацоўнікі дэпартамента і запрасілі яе, як актыўнага неабыякавага чалавека, прыняць удзел у Парадзе Перамогі 9 мая на плошчы Мініна.
А старшыні і работнікам Чавускага райвыканкама, якія дапамаглі ў гэтай важнай справе, выказана падзяка. У лісце, які паступіў на імя Аляксандра Аляксеевіча Яфімчыкава з Прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, гаворыцца пра важнае і патрэбнае нашым дзвюм краінам справе ўвекавечанне памяці савецкіх воінаў, якія загінулі ў баях з фашызмам, і выказваецца ўпэўненасць у яго працягу ў далейшым.
Так, дзякуючы нашай агульнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, надыходзячае 75-годдзе Вялікай Перамогі дапамагае вярнуць імёны невядомым яе салдатам. Памяць не мае тэрміну даўнасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.04.2025 - 09:10
У Беларусі і Расіі 2 красавіка адзначаюць Дзень яднання народаў
27.03.2025 - 11:24
Ад хутара да канцлагера - дзе ў Беларусі знойдзены раней невядомыя месцы пахаванняў ахвяр генацыду
21.03.2025 - 16:00
20.03.2025 - 14:45
17.03.2025 - 09:33
Музейную экспазіцыю, прысвечаную пошукаваму руху, абсталююць у Магілёве