Як дзейнічаць, калі ёсць неабходнасць прайсці дыспансэрызацыю, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Работніку неабходна ўзгадніць з наймальнікам правядзенне дыспансерызацыі на пэўную каляндарную дату (даты). На падставе пісьмовай заявы работніка наймальнік выдае загад аб вызваленні яго ад працы для праходжання дыспансерызацыі.
Па выніках праходжання дыспансерызацыі работнік прадстаўляе наймальніку выпіску з медыцынскіх дакументаў у выпадку, калі такі абавязак вызначаны ў лакальных прававых актах.
У ведамстве нагадалі, што Працоўны кодэкс гарантуе вызваленне ад працы для праходжання дыспансерызацыі з захаваннем сярэдняга заробку.
Работнік да 40 гадоў будзе вызваляцца ад працы 1 раз на 3 гады з захаваннем сярэдняга заробку. Тым, хто ўжо дасягнуў 40 гадоў, штогод даецца 1 дзень з захаваннем сярэдняга заработку. У той жа час работнікам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, а таксама на працягу 5 гадоў да дасягнення такога ўзросту (жанчыны з 53 гадоў, мужчыны з 58 гадоў), прадастаўляецца 2 дні штогод.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.03.2025 - 10:58
Вакцына супраць віруса папіломы чалавека ўключана ў нацыянальны каляндар прышчэпак
12.03.2025 - 09:29
Магілёўская вобласць і Прыморскі край будуць развіваць супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя
07.03.2025 - 09:17
Аддзяленне для нованароджаных адкрылі пасля рэканструкцыі ў Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы