Пасланне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу адбудзецца 31 сакавіка, пачатак мерапрыемства - у 11.00. Выступленне кіраўніка дзяржавы ў прамым эфіры можна будзе глядзець на ўсіх нацыянальных тэлеканалах, уключаючы спадарожнікавы, трансляцыя будзе арганізавана ў эфіры Беларускага радыё і на сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама на YouTube-каналах дзяржаўных СМІ. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Тэлеверсія Паслання - у 21:00 у эфіры ўсіх нацыянальных тэлеканалаў.
Мерапрыемства, як паведамлялася раней, пройдзе ў шырокім фармаце ў Палацы Рэспублікі.
У ліку запрошаных - парламентарыі і дэлегацыі ад абласцей і горада Мінска, вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі дзяржаўных органаў, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый, кіраўнікі рэлігійных канфесій, парламентарыі мінулых скліканняў, прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, моладзь, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, журналісты. Усяго ў мерапрыемстве прымуць удзел больш за 2 500 чалавек.
Чакаецца, што Прэзідэнт адкажа на пытанні прысутных.
Аляксандр Лукашэнка анансаваў маючае адбыцца Пасланне яшчэ ў сярэдзіне лютага на сустрэчы з прадстаўнікамі замежных і беларускіх СМІ. «Мы рыхтуем Пасланне абсалютна адкрыта, будзе рэакцыя на ўсе пытанні, і крыху наперад мы пастараемся зазірнуць у рамках гэтага Паслання», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 16:25
04.08.2025 - 14:07
01.08.2025 - 10:37
Уборка азімага рапсу ў Магілёўскай вобласці перасягнула экватар
29.07.2025 - 09:47
Першыя сярод моладзі: экіпаж з Кіраўскага раёна намалаціў больш за 1 тыс. тон збожжа новага ўраджаю
25.07.2025 - 18:08