RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пасля рэканструкцыі адкрыўся трохпавярховы лячэбны корпус Чэрыкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы

2 ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасці, у Чэрыкаве пасля рэканструкцыі ўрачыста адкрыўся трохпавярховы корпус цэнтральнай раённай бальніцы. Як расказаў галоўны ўрач медустановы Андрэй Нізаўцоў, на першым паверсе абноўленага будынка размесціцца паліклініка, на другім - тэрапія і цэнтральнае стэрылізацыйнае аддзяленне, на трэцім - хірургія і клініка-дыягнастычная лабараторыя.

- Закупляецца новая мэбля, у тым ліку медыцынскага прызначэння, а таксама медтэхніка, усё неабходнае абсталяванне - для рэнтгена, УГД, эндаскапіі, у тым ліку і такое, якога раней у гэтай бальніцы не было, - адзначыў Андрэй Нізаўцоў.

Рэканструкцыя Чэрыкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы пачалася з 2022 года, калі быў замоўлены праект на яе правядзенне. Работы праходзяць у чатыры чаргі: першая — знос часткі будынкаў, якая не выкарыстоўваецца, другая — рэканструкцыя трохпавярховага корпуса, які адкрыўся сёння, зараз вядуцца работы трэцяй чаргі — рэканструюецца чатырохпавярховы будынак. Апошняя, чацвёртая, чарга ўключае ў сябе аднаўленне будынкаў - гісторыка-культурных каштоўнасцей, узведзеных на тэрыторыі бальніцы ў 1881 годзе. Таксама будуць пабудаваны гаражы і гаспадарчыя блокі і добраўпарадкавана тэрыторыя. Работы на чацвёртай чарзе плануецца пачаць з лютага 2025 года.

У тры чаргі рэканструкцыі бальніцы будзе ўкладзена крыху больш за 15 мільёнаў рублёў. Колькі будуць каштаваць усе работы, можна будзе падлічыць крыху пазней, пасля таго, як праектная дакументацыя чацвёртай чаргі пройдзе дзяржаўную экспертызу.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая