Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Ерланам Байжанавым. Таксама ў сустрэчы прыняў удзел памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк.
Закранулі бакі і тэму сельскай гаспадаркі, адзначыўшы цікавасць у нарошчванні паставак сельскагаспадарчай тэхнікі, прадуктаў харчавання, партнёрстве з шэрагам прадпрыемстваў: «Для супрацоўніцтва лепшае – гэта прамое наведванне. Важна, каб прадстаўнікі бізнес-супольнасці выязджалі і на месцах спецыялісты па канкрэтных напрамках абменьваліся думкамі і прымалі ўзаемавыгадныя рашэнні. Мы ў сваю чаргу гатовы прыняць любыя бізнес-дэлегацыі, каб прадэманстраваць нашы магчымасці. Заўсёды адкрыты да дыялогу і гатовы падзяліцца вопытам, - падкрэсліў кіраўнік Прыдняпроўскага краю. - Будзем рады бачыць прадстаўнікоў Казахстана на Міжнародным эканамічным форуме «Млын поспеху», які плануецца правесці восенню 2024 года!».
Таксама Анатоль Ісачанка запрасіў гасцей у наступным годзе прыняць удзел у шэрагу фестываляў і пленэраў Магілёўшчыны, у іх ліку - рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Адзначыў ён і значнасць патрыятычнага выхавання моладзі, прапанаваўшы хлопцам з Казахстана прыняць удзел у міжнародным праекце «Дарогамі Памяці і Славы»: «Мы павінны рабіць усё, каб маладыя людзі разумелі адзін аднаго, размаўлялі як мага больш і часцей і не забывалі сваю гісторыю».
Ерлан Байжанаў падтрымаў прапановы кіраўніка Прыдняпроўскага краю: «Мы абмеркавалі важныя пытанні супрацоўніцтва, як на нацыянальным узроўні, так і рэгіянальным. І бачым вялікія перспектывы для паглыблення супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь ва ўсіх кірунках. Безумоўна, рэгіянальнае супрацоўніцтва вельмі важнае. Так, раней Магілёўская вобласць падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з дзвюма абласцямі Казахстана - Усходне-Казахстанскай і Туркестанскай. І мы нацэлены надаць ім новы імпульс. Гэтыя вобласці па сваім профілі вельмі падыходзяць адзін аднаму.
Наведаўшы магілёўскія прадпрыемствы, мы бачым галоўнае. У тэхналагічных адносінах беларуская прамысловасць развіваецца вельмі добра, а прадукцыя не ўступае сусветным аналагам. Для Казахстана важна паглыбляць супрацоўніцтва не толькі ў гандлі, але і ў інвестыцыях. Будзем радыя бачыць перадавыя беларускія кампаніі ў нас. Таксама вельмі важна развіваць прамысловую кааперацыю - з гэтай мэтай я тут і настроены аптымістычна».
У рамках двухдзённага візіту прадстаўнікі Казахстана наведалі прадпрыемствы «Бабулін гладыш», «Магілёўліфтмаш», «Магатэкс», «Ноўус Індустры», а таксама СЭЗ «Магілёў». Адбыўся шэраг перамоваў.
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.07.2025 - 14:12
Парады бізнесу ад практыкаў. Як выйсці на рынак Індыі, раскажуць 24 ліпеня на форуме ў Магілёве
12.07.2025 - 18:23
Магутнасці, экспарт, інавацыі - у чым асаблівасць новага малакаперапрацоўчага завода ў Шклове
11.07.2025 - 11:12
Як будуць ацэньваць удзельнікаў конкурсу «Прадпрымальнік года» з 1 студзеня? Адкарэктаваны парадак
11.07.2025 - 10:04
Стыхія ўдарыла па маёмасці? Белдзяржстрах тлумачыць, як хутка атрымаць кампенсацыю за шкоду
09.07.2025 - 08:45
Маштабны продаж тавараў для школьнікаў пачнецца ў Беларусі з 15 ліпеня