RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пастаяльцы Чавускага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў сустракалі сёння гасцей з Мінска і Магілёва

Пастаяльцы Чавускага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў сустракалі сёння гасцей з Мінска і Магілёва. Аб гэтым піша выданне «Іскра».

Так, у рамках добрай акцыі «Ад усёй душы» наведаць пастаяльцаў прыехалі намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Мацюлін, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Дзямідава.

 

Дырэктар установы Таццяна Ваяводава правяла для гасцей невялікую экскурсію і азнаёміла з умовамі побыту, вольнага часу, аказання медыцынскіх паслуг у доме-інтэрнаце: «Людзі, якія тут знаходзяцца, маюць асаблівасці ментальнага развіцця, праблемы са здароўем, і ім вельмі патрэбны клопат і ўвага, як работнікаў інтэрната, так і ўсіх неабыякавых людзей».

Далей адбылося чаяванне, канцэрт і абмен падарункамі.

Ігар Бузоўскі павіншаваў усіх са святамі, адзначыўшы, што акцыя «Ад усёй душы» ініцыяваная Прэзідэнтам Беларусі для таго, каб дзяржаўныя служачыя, службовыя асобы надалі ўвагу людзям пажылога ўзросту і тым, хто мае патрэбу ў дадатковым клопаце: «Якія б цяжкасці не пераадольваліся нашай дзяржавай, клопат аб дзецях, людзях старэйшага пакалення застаецца ў прыярытэце і паказвае, што наша грамадства прытрымліваецца непраходзячых каштоўнасцяў».

Ігар Бузоўскі перадаў падарункі ад Міністэрства інфармацыі - радыёпрыёмнікі, электронныя прылады і салодкія пачастункі.

Ірына Раінчык і Анатоль Мацюлін пажадалі калектыву і пастаяльцам здароўя, міру і дабрабыту. Падарункам ад Магілёўскай абласной асацыяцыі дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў для ўстановы стаў пыласос.

У сваю чаргу жыхары ўручылі гасцям сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

Па матэрыялах chausynews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая