Абнаўленне машынна-трактарнага парку дзякуючы дзяржаўнай Праграме па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці дазволіла ў тэрмін правесці пасяўную.
Паводле слоў старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Віктара Віткоўскага, паўднёва-ўсходнія раёны вобласці заўсёды адставалі па сяўбе ранніх яравых. У гэтым годзе да 12 красавіка ўсе гаспадаркі паўднёвага ўсходу сяўбу скончаць. Немалая роля ў гэтым – аснашчэнне сельгаспрадпрыемстваў новай тэхнікай. Забяспечанасць гаспадарак угнаеннямі, уключэнне ў севазварот раней невыкарыстоўваемых зямель, стаўка на вырошчванне бабовых траў і кукурузы дазволіць палепшыць кармавую базу, стварыць 1,5-гадавы запас, што ў сваю чаргу станоўча паўплывае на галіну жывёлагадоўлі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:16
25.11.2025 - 14:50
25.11.2025 - 12:35
Анатоль Ісачанка прадставіў новага кіраўніка Асіповіцкага раёна
24.11.2025 - 14:21
У Чэрыкаўскім лясгасе рэалізуецца праект па мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай вытворчасці
24.11.2025 - 10:42