Галоўны рэдактар «Вестника Могилева» Павел Савельеў расказаў пра тое, як рэдакцыя рэгіянальнага СМІ можа выступаць інфармацыйным партнёрам прасоўвання грамадзянскіх ініцыятыў.
– Не так даўно мы стварылі сеткавы сродак масавай інфармацыі mogilove.by. Прычым на старце вырашылі, што сайт не будзе капіяваць кантэнт газеты. Рэдакцыйная палітыка была такая, што любы жыхар горада і вобласці можа выкарыстоўваць пляцоўку для ажыццяўлення сваіх задум, – тлумачыць Павел Савельеў. – На сайце ўжо ёсць асобныя старонкі для моладзевых субкультур – варкаўт-супольнасці, брэйк-данс руху. Таксама робім сумесныя розыгрышы з блогерамі. Адзін такі конкурс прывабіў некалькі сотняў новых падпісчыкаў у нашы сацсеткі.
Не так даўно партал запусціў праект з упраўленнем адукацыі Магілёўскага гарвыканкама.
– Сутнасць узаемадзеяння такая: школы і гімназіі становяцца актыўнымі падпісантамі нашых сацсетак, і ў іх з’яўляецца магчымасць карыстацца рэдакцыйным відэаабсталяваннем, квадракоптарам і іншай тэхнікай. Тым самым мы прывабліваем у нашу медыяпрастору моладзь – яна зацікаўлены ў стварэнні кантэнту для нас, – падзяліўся Павел Савельеў.
Цікава, што сацсеткі «Вестника Могилева» і партала mogilove.by не канкурыруюць з гарадскімі паблікамі.
– Мы выпрацавалі стратэгію супрацоўніцтва і дзейнічаем разам, з выгадай для ўсіх, – адзначыў Павел Савельеў. – Паводле маіх сціплых падлікаў, засталося тры-чатыры гады для таго, каб выскачыць з эшалона друкаваных СМІ ў дыджытал.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.07.2025 - 15:34
Размеркаванне скончылася, а праца - не. Калі маладыя спецыялісты вырашаюць застацца
24.07.2025 - 10:27
Аддача, дысцыпліна і арганізаванасць: аграрый - аб складнікаў поспеху на ўборачнай
22.07.2025 - 09:19
Вытрыманы ў духу часу вобраз - дэпутат выказалася аб адзенні дзелавога стылю ў школе
21.07.2025 - 09:58
Гендырэктар Магілёўскага мясакамбіната: для перапрацоўшчыкаў важна, каб збожжа было ўбрана без страт
21.07.2025 - 09:06