У Мсціслаўскім раёне з'явіўся новы экавеламаршрут па помніках прыроды. Пра гэта расказаў загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Руслан Трубянкоў.
Паводле слоў Руслана Трубянкова, у раёне надаюць асаблівую ўвагу развіццю турызму. А з'яўленне новых экалагічных маршрутаў дазваляе не толькі пазнаёміць людзей з прыгажосцю і гісторыяй краю, але і далучыць іх да здаровага ладу жыцця. Маршрут уключае чатыры прыродныя аб'екты. Яго агульная працягласць 12 км.
«Новы экавеламаршрут падыдзе для аматараў веласпорту і актыўных турыстаў. Ён уключае наведванне Кагальнага калодзежа, Чорнага ручая, дубровы «Лютня» і крыніцы «Белкава». Велатурысты будуць падарожнічаць з экскурсаводам, які азнаёміць іх з гісторыяй гэтых месцаў», - адзначыў Руслан Трубянкоў.
Каб праехаць па маршруце маглі ўсе жадаючыя незалежна ад наяўнасці ў іх веласіпедаў, закупілі 10 веласіпедаў, якія можна арандаваць.
Як адзначыў загадчык сектара спорту і турызму, распрацоўкай новага веламаршруту займаліся ЦФАР «Алімп» і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. «Маршрут будзе цікавым і жывапісным. Справіцца з ім змогуць і аматары веласпорту-пачаткоўцы. Наша задача была пракласці яго так, каб турысты правялі час на свежым паветры, нацешыліся прыгажосцю навакольнай прыроды, даведаліся крыху больш пра гісторыю Мсціслаўскага раёна», - падсумаваў ён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.07.2025 - 12:39
15.07.2025 - 14:23
З настроем і поўным ходам: у Шклоўскім раёне набірае абароты ўборачная
09.07.2025 - 10:14
У Магілёўскім раёне пачнуць добраўпарадкаванне тэрыторыі паркавай зоны мясцовай крыніцы
05.07.2025 - 15:44
«Усё вельмі весела і цікава». Госці свята «Купалле» ў Александрыі дзеляцца сваімі ўражаннямі
05.07.2025 - 12:33