Каля пяці месяцаў курсіруе па тэрыторыі Быхаўскага раёна перасовачны медыцынскі комплекс цэнтральнай раённай бальніцы, але і за гэты кароткі час яго работы ёсць некаторыя дасягненні ў ёй. Як адзначаюць спецыялісты гэтай установы аховы здароўя, змянілася ўжо стаўленне мясцовага насельніцтва да з'яўлення ў яго структуры новага звяна.
Так, сёння тутэйшыя фельчарска-акушэрскія пункты наведваюць за дзень у сярэднім два-тры пацыенты, сярэдняя ж колькасць звярнущшыхся да спецыялістаў перасоўнага медыцынскага комплексу, складае 20-24 чалавекі.
Упершыню, як растлумачыла галоўны ўрач Быхаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Таццяна Саніна, перасовачны медыцынскі комплекс выйшаў на маршрут да маланаселеных быхаўскіх вёсак у студзені гэтага года, і неўзабаве стаў курсіраваць па дарогах да іх штодзень у працоўныя дні тыдня па вызначаным месячным графіку. Інфармуюць аб ім мясцовыя ўчастковыя медыцынскія структуры і раённая газета.
Перасовачны медыцынскі комплекс абсталяваны двума невялікімі памяшканнямі - своеасаблівымі медыцынскімі кабінетамі. У першым з іх размешчаны месцы для медыцынскага спецыяліста і трох пацыентаў і размешчаны электракардыёграф. У другім - ажыццяўляецца забор крыві і праводзіцца гінекалагічны агляд пацыентак.
У складзе яго брыгады два кваліфікаваныя медыцынскія работнікі – памочнік урача і акушэрка, а таксама санітарка і вадзіцель. Пры правядзенні спецыялістамі гэтага комплексу прыёму пацыентаў на месцах да іх далучаюцца мясцовыя медыцынскія работнікі, у тым ліку ўрачы агульнай практыкі.
Як следства, падвышаецца выніковасць працы гэтых выязных прыёмаў сельскіх пацыентаў. Бо, зразумела, мясцовым медыкам лепш за прыезджых вядомыя і людзі, і гісторыі іх хвароб.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 09:39
05.08.2025 - 09:12
У Магілёўскай вобласці расце колькасць тысячнікаў на ўборцы ўраджаю
04.08.2025 - 15:35
«Заўсёды гатовы падставіць плячо». Ваеннаслужачыя дапамагаюць убіраць ураджай у Мсціслаўскім раёне
01.08.2025 - 15:46
Акунуцца ў Сярэднявечча: Мсціслаў запрашае на «Рыцарскі фэст»
31.07.2025 - 09:55
28.07.2025 - 11:34
У Быхаўскім раёне прайшоў XIV Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка»