Першы экіпаж-чатырохтысячнік з’явіўся ў Магілёўскай вобласці. Найлепшымі з найлепшых сталі работнікі СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна.
Адзнаку ў 4 тыс. т па намалоце збожжавых і зернебабовых па стане на 9 жніўня перавысіў экіпаж старшага камбайнера Мікалая Дарэчкіна і камбайнера Канстанціна Саладухі. Механізатары сталі абсалютнымі лідарамі ў рэгіёне і ідуць з вялікім адрывам ад сваіх калег. Другі вынік у вобласці паказалі камбайнеры гэтай жа гаспадаркі Ігар Шчэлухаў і Віктар Васільеў: сёння іх намалот перасягнуў адзнаку ў 3 тыс. т.
«Завяршэнне ўборкі збожжавых і зернебабовых культур на ўсёй пасяўной плошчы стала добрай падставай для сустрэчы, – звярнуўся да працаўнікоў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. – На сёння СВК «Калгас «Радзіма» – адзіная ў Магілёўскай вобласці гаспадарка, якая 9 жніўня завяршыла ўсе ўборачныя работы. Хацеў бы разам з вамі парадавацца за ваш годны вынік. Вы не проста выгадавалі гэты хлеб, але і ўклалі ў яго душу, дзякуючы чаму атрымалі нядрэнны па цяперашніх мерках каравай і сярэднюю ўраджайнасць звыш 50 ц/га».
Старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што магілёўскія аграрыі мелі права разлічваць на больш важкі хлеб, бо ва ўраджай гэтага года ўкладзена нямала сіл і сродкаў. «Аднак незалежныя ад нас абставіны наклалі пэўны адбітак: сёння ўся краіна не дамалочвае тых аб’ёмаў, якія былі ў мінулым годзе, – падкрэсліў ён. – Але, разам з тым, гэта не перашкаджае забяспечыць харчаваннем наш народ. Дзяржаўны заказ будзе забяспечаны цалкам, што дасць магчымасць рытмічнай працы прамысловых прадпрыемстваў. Гэта дапаможа тварыць харчовую бяспеку і дабрабыт беларускага народа».
Леанід Заяц таксама падкрэсліў, што бялыніцкая гаспадарка – адна з найлепшых не толькі ў Магілёўскай вобласці, але і ў рэспубліцы. Ёй робяць гонар як простыя работнікі, так і граматны кіраўнік, прафесіянал сваёй справы. Ад імя Магілёўскага аблвыканкама губернатар шчыра павіншаваць калектыў з высокімі вынікамі на гэтай уборачнай, надаўшы асобную ўвагу лідару гарачай страды Мікалаю Дарэчкіну. «Пры любых умовах і пры любым надвор’і гэты чалавек заўсёды застаецца майстрам сваёй справы, што выклікае вялікі гонар і павагу», – падкрэсліў Леанід Заяц.
«У якасці кіраўніка гэтай гаспадаркі я працую ўжо 40 гадоў, але мы ўпершыню за гэты час завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых на 100% так рана, прычым з вялікім адрывам, – адзначыў кіраўнік гаспадаркі Аляксандр Лапацентаў. – Уборка працягвалася ўсяго 22 працоўных дні – і гэта ўнікальна. Такім тэмпам спрыяла і надвор’е, і падрыхтоўчыя працы. Нашы механізатары рыхтавалі тэхніку не для справаздачнасці, таму паломкі былі мінімальнымі і ўсе камбайны былі ў страі. Яны даказалі сваё майстэрства не толькі па лічбах і паказчыках, але і па абсалютна суладнай працы».
Кожны з 10 экіпажаў гаспадаркі мае не менш за 1 тыс. т намалотаў. Так, сёння ў «Радзіме» ёсць чатырох-, трох- і двухтысячнікі. У гаспадарцы прыбрана 17,5 тыс. т збожжавых і зернебабовых. «Сярэдняя ўраджайнасць у 50 ц/га яшчэ не мяжа – бывала і лепш, але ў нас ёсць куды расці і развівацца, – кажа Аляксандр Лапацентаў. – Нас чакае добрая будучыня – тым больш, што ідзе перааснашчэнне тэхнікі. Галоўнае, каб былі людзі, якія будуць на ёй працаваць. Гэта наша багацце».
Старшы камбайнер Мікалай Дарэчкін працуе ў гаспадарцы ўжо 32 гады. На яго рахунку не адна ўборачная гарачая пара, таму вопытнага аграрыя ні надвор’ем, ні іншымі цяжкасцямі не спалохаеш. «Сёлета на ўборку ўраджаю надвор’е паўплывала не моцна, – адзначае ён. – Так, кагосьці гэтым летам заліло, кагосьці засушыла – раз на раз не даводзіцца. Аднак не скажу, што ў гэтым годзе ўраджайнасць ніжэйшая – гэта тычыцца і рапсу, і збожжавых. Адзінае – у сувязі з засухай зерне не налілося належным чынам. У дзень у сярэднім намалочваем 350 т – гэта высокі паказчык. Што казаць, галоўнае, каб было што малаціць, а зерне ў нашай гаспадарцы заўсёды ёсць. Ды і новая тэхніка – вялікая дапамога, бо дазваляе сабраць ураджай хутчэй і якасней. Вынікам задаволеныя».
Паводле даных на 9 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя ў рэгіёне прыбраныя на плошчы 213,7 тыс. га, што складае 65,6%. Намалочана больш за 643,1 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 30,1 ц/га. Як адзначылі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, уборка ідзе добрымі тэмпамі і, дзякуючы добраму надвор’ю, нашмат перавышае леташнія тэрміны. Так, па стане на 9 жніўня мінулага года аграрыі прыбралі 49,5% плошчаў збожжавых, або 166,7 тыс. га. Намалоты склалі 566,3 тыс. т. Плануецца завяршыць жніво гэтага года ў самыя кароткія тэрміны. Калі будзе захаваны тэмп уборкі 4 5% плошчаў на дзень, то апошняе збожжа ляжа ў засекі ўжо праз 9 дзён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.03.2025 - 12:28
Аляксей Шарай зацверджаны на пасадзе старшыні Крычаўскага райвыканкама
21.03.2025 - 11:05
У Бабруйску «Белая Русь» распрацоўвае маршрут экскурсіі да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.03.2025 - 10:15
20.03.2025 - 14:38
Леанід Заяц: «У Беларусі робіцца ўсё, каб нашыя людзі жылі камфортна, бяспечна, больш забяспечана»
17.03.2025 - 11:27
У Асіповіцкім гарнізоне здалі чарговы арэндны дом для вайскоўцаў