Першы трэнер біятланісткі Дзінары Алімбекавай Марыя Шыпікава ўпэўнена, што ў нашых стральцоў лыжніц і лыжнікаў абавязкова будзе медаль пекінскай алімпіяды.
Адразу пасля індывідуальнай гонкі на 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі карэспандэнт БелТА звязаўся з першым трэнерам нашай біятланісткі Дзінары Алімбекавай. Марыя Шыпікава жыве ў Чавусах, зараз знаходзіцца ў бальніцы, таму ўбачыць у прамым эфіры спаборніцтвы не змагла. Вынік даведалася ад медыцынскай сястры.
«Спачатку прыйшла, кажа: «О, Дзінарка ідзе чацвёртая. Ёй ледзь-ледзь не хапае, каб бронзу ўзяць». Потым аказалася, што атрымаўся адзін промах, штраф. І ўсё, Дзінара без узнагароды. Ну што зробіш, – перажывае першы трэнер. І тут жа аптымістычна заўважае: – Павінен быць медаль у нас па біятлоне. Трэба верыць! Застаецца толькі трымаць кулачкі і хварэць за нашых, каб ім пашанцавала».
Марыі Іванаўне ўдалося ў суботу, 5 лютага, паглядзець выступленне беларускай чацвёркі, куды ўвайшла і Дзінара Алімбекава, у змешанай эстафеце па біятлоне. «Мне ход спадабаўся, прыгожа Дзінара ішла, так размашыста, упэўнена», – падзялілася ўражаннямі трэнер.
Марыя Іванаўна займалася пяць гадоў з лідарам беларускай каманды на зімовай Алімпіядзе ў Пекіне Дзінарай Алімбекавай. Успамінае, як упершыню ўбачыла яе, вучаніцу 4-га класа: «Я працавала ў Чавускай спартыўнай школе, і ў мяне была група з Каменскай сярэдняй школы. Аднойчы вучаніцы адтуль сказалі мне: ёсць адна дзяўчынка, якая вельмі хоча на лыжах паспрабаваць катацца. Я кажу: прыводзьце яе. Першае знаёмства з Дзінарай было каля яе школы, у Каменцы. Дзеці паехалі на лыжах і яна за імі. Калі пачала сур’ёзна займацца, то ўжо была бачная лёгкасць у яе руху. Яна вельмі добра бегала кросы».
Трэнер сочыць за поспехамі Дзінары і ганарыцца ёю: «Лічу, што гэты сезон у яе вельмі стабільны. Кожную гонку так выдатна бяжыць – гэта знак высокай класнасці спартсмена».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.05.2025 - 11:44
У пошуках чэмпіёнаў: Магілёў прымае спартакіяду па турысцка-прыкладным мнагаборстве (відэа)
12.05.2025 - 09:43
Фіналамі ў асобных відах завяршыўся чэмпіянат Беларусі па спартыўнай гімнастыцы ў Магілёве
06.05.2025 - 10:19
Лёгкаатлетычны крос на прызы ВД «Беларусь сёння» працягвае бегавую традыцыю савецкіх часоў