Дом самастойнага пражывання для грамадзян, якія раней пражывалі ў псіханеўралагічных дамах-інтэрнатах і былі адноўлены ў дзеяздольнасці або захавалі дзеяздольнасць па дасягненні 18 гадоў, урачыста адкрылі сёння на базе Чавускага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.
Гэты сацыяльны аб’ект – адзіны ў нашым рэгіёне. Яго адкрыццё стала магчымым дзякуючы эфектыўнаму ўзаемадзеянню кіраўніцтва вобласці і раёна з ірландскай дабрачыннай арганізацыяй «ChernobylChildren s ProjectInternational».
У цырымоніі адкрыцця дома самастойнага пражывання прынялі ўдзел міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, старшыня Чавускага райвыканкама Аляксандр Яфімчыкаў, дырэктар прадстаўніцтва «ChernobylChildren s ProjectInternational» у Беларусі Таццяна Кліндзюк, начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Гоман і старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка.
«Сацыяльная абарона – гэта спецыяльная галіна, якая суправаджае чалавека ўсё жыццё, – адзначыла Ірына Касцевіч. – Тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дапамагаюць пажылым людзям, людзям з інваліднасцю ў звыклых для іх хатніх умовах. У краіне таксама функцыянуюць 92 дамы-інтэрнаты, дзе пражывае больш за 20 тысяч чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе. За апошнія пяць гадоў 65 чалавек змаглі вярнуцца да рэальнага жыцця, уладкавацца на працу, завесці сем’і, нарадзіць і выхаваць дзяцей».
Міністр працы выказала вялікую падзяку работнікам Чавускага псіханеўралагічнага дома-інтэрната за працу ў складаных умовах каранавіруснай інфекцыі і перадала дырэктару ўстановы Таццяне Ваяводавай тэлевізар, які дапоўніць інтэр’ер дома самастойнага пражывання.
У сваю чаргу, Валерый Малашка падкрэсліў: работнікі дома-інтэрната імкнуцца стварыць усе ўмовы для пражываючых, каб яны маглі жыць паўнавартасным жыццём, праяўляць свае творчыя здольнасці. Намеснік старшыні аблвыканкама перадаў установе падарунак ад аблвыканкама – халадзільнік.
«Мы працягнем працу з Чавускім домам-інтэрнатам. Тыя, хто будзе знаходзіцца ў доме самастойнага пражывання, адчуюць сябе камфортна, магчыма, адкрыюць у сабе нешта новае. Дзякую ўсім, хто прыняў актыўны ўдзел у рэалізацыі гэтага праекта», – сказала Таццяна Кліндзюк.
Пасля ўручэння сімвалічнага ключа ад дома Таццяне Ваяводавай, ганаровыя госці разрэзалі чырвоную стужачку і здзейснілі экскурсію па доме.
Праца па адкрыцці дома самастойнага пражывання ажыццяўлялася ў межах мемарандума, заключанага ў 2017 годзе з ірландскай дабрачыннай арганізацыяй. За кошт яе сродкаў быў выкананы рамонт адміністрацыйнага будынка Чавускага дома-інтэрната і набыта неабходнае абсталяванне.
Дом разлічаны на пражыванне 18 чалавек. У новых і ўтульных пакоях створаны ўсе ўмовы для камфортнага жыцця. На першым паверсе размяшчаюцца гардэробная, невялікая сталовая і кухня, дзе самастойна могуць рыхтаваць сабе ежу. Інтэр’ер ўпрыгожваюць карціны, створаныя жыльцамі дома-інтэрната. На другім паверсе – пакой вольнага часу, дзе ўсе могуць правесці цікава час за праглядам тэлевізара. У жылых пакоях маюцца рукамыйніцы, мікрахвалевыя печы, зручныя спальныя месцы і тэлевізары. Ёсць асобная двухпакаёвая кватэра для інвалідаў-калясачнікаў са створаным безбар’ерным асяроддзем. Тут ужо пражываюць Алена і Аляксандр, якія адзначаюць утульныя ўмовы пражывання і дзякуюць усім, хто стварыў гэты дом.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.04.2025 - 10:31
16.04.2025 - 09:19
Рашэнне кватэрнага пытання - будаўніцтва арэнднага жылля. Адмысловая ўвага шматдзетным сем'ям
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе
10.04.2025 - 11:17