У Беларусі распрацаваны праекты ўказа Прэзідэнта і пастановы Савета Міністраў, якія прадугледжваюць ўкараненне энергаэфектыўных мерапрыемстваў у шматкватэрным жыллі. Пілотныя праекты плануецца рэалізаваць у Магілёўскай і Гродзенскай абласцях, паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі – дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міхаіл Малашанка на адкрыцці Міжнароднага навучальнага семінара па рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года.
Уласнікі кватэр змогуць на добраахвотнай аснове шляхам галасавання прымаць рашэнне аб павышэнні энергаэфектыўнасці ў дамах. Гаворка ідзе не толькі аб уцяпленні фасадаў, замене вокнаў, але і пераходзе на сістэмы аўтаматычнага рэгулявання цяпла, дыстанцыйны разлік і перадачу даных аб спажыванні электрычнай, цеплавой энергіі, прыроднага газу, гарачай і халоднай вады.
«Да гэтай працы павінны прыступіць ўжо ў 2020 годзе. Плануем, што каля 200-300 дамоў стануць пілотнымі праектамі, якія пачнём рэалізоўваць у дзвюх абласцях – Магілёўскай і Гродзенскай. На гэтыя мэты прадугледжваем прыцягнуць сродкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця і Еўрапейскага інвестыцыйнага банка», – расказаў Міхаіл Малашанка.
Для ўкаранення энергазберагальных мерапрыемстваў мяркуецца таксама сфарміраваць абаротны фонд з адлічэнняў на капітальны рамонт і ад прыватызацыі жылых памяшканняў (каля 10% ад агульнай сумы).
Па словах Міхаіла Малашанкі, у рэгіёнах праводзіліся апытанні насельніцтва, больш за 50% жыхароў заявілі аб жаданні прымяніць энергазберагальныя рашэнні ў сваіх дамах па максімуме.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.07.2025 - 11:12
Як будуць ацэньваць удзельнікаў конкурсу «Прадпрымальнік года» з 1 студзеня? Адкарэктаваны парадак
11.07.2025 - 10:04
Стыхія ўдарыла па маёмасці? Белдзяржстрах тлумачыць, як хутка атрымаць кампенсацыю за шкоду
09.07.2025 - 08:45
Маштабны продаж тавараў для школьнікаў пачнецца ў Беларусі з 15 ліпеня
01.07.2025 - 15:12
Тэхніка «МТЗ-Холдынгу» будзе прадстаўлена на рэспубліканскім свяце «Александрыя збірае сяброў»
27.06.2025 - 17:35