У Магілёўскай вобласці ідзе падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімых збожжавых культур. У гэтым годзе плошчы сяўбы ў рэгіёне плануюць нарасціць да 230 тыс. га. Планы падчас прэс-канферэнцыі агучыла начальнік упраўлення інтэнсіфікацыі раслінаводства і меліярацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Лілія Гулінская.
У Магілёўскай вобласці збожжавыя і зернебабовыя культуры на сёння ўбраны на 97 працэнтах плошчаў. Восем раёнаў вобласці завяршылі жніво. «Плануем, што сёння да вечара яшчэ пяць раёнаў завершаць уборку. Застануцца паўночныя раёны вобласці, якія павінны будуць яшчэ ўбраць каля 6 тыс. га. Думаю, за бліжэйшыя два-тры дні мы завершым уборку збожжавых і зернебабовых культур па вобласці», - удакладніла прадстаўнік Магілёўскага аблвыканкама.
Па словах супрацоўніка камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні, ураджайнасць сёлета не радуе. У вобласці атрымліваюць 24,2 ц/га збожжавых і зернебабовых культур. "Мы правялі аналіз і прыйшлі да высновы, што веснавыя замаразкі, калі тэмпература апускалася да мінус 7 градусаў, у пэўнай ступені паўплывалі на прадуктыўнасць, у першую чаргу азімых культур - азімага жыта, якое ў гэтым годзе адолела вялікая праззерніца, і азімага ячменю", - пракаментавала Лілія Гулінская.
Сярод культур у Магілёўскай вобласці найбольшую ўраджайнасць дэманструюць азімая пшаніца (амаль 30 ц/га) і азімае трыцікале (26 ц/га). «Падвялі яравыя культуры, - заўважае начальнік упраўлення інтэнсіфікацыі раслінаводства і меліярацыі. - Яравы ячмень трапіў пад засушлівыя ўмовы надвор'я. Сёння ўраджайнасць яравога ячменю па вобласці толькі 20 ц/га».
Збожжавых культур у Магілёўскай вобласці намалацілі больш як 750 тыс.т. Разам з рапсам ураджай складае амаль 850 тыс.т. Азімага рапсу ў рэгіёне намалацілі 92 тыс.т. На сёння прадаўжаецца ўборка яравога рапсу - сціснуць трэба больш як 9 тыс.га. Сярэдняя ўраджайнасць пакуль складае 14 ц/га, аднак, як падкрэсліла Лілія Гулінская, у асобных раёнах яна даходзіць да 17-20 ц/га, таму ў вобласці чакаюць намалаціць яшчэ не менш як 18-20 тыс.т яравога рапсу.
Сярод раёнаў вобласці па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур лідзіруе Шклоўскі з паказчыкам 38,3 ц/га, на другім месцы - Кіраўскі (35,6 ц/га), на трэцім - Магілёўскі (32 ц/га). Сярод сельскагаспадарчых арганізацый найвышэйшыя паказчыкі ўраджайнасці дэманструюць ААТ «Александрыйскае» (55 ц/га), СВК «Газавік-Сіпакова» (47 ц/га). У ААТ «Світанак ім. К.П.Арлоўскага» Кіраўскага раёна і «Добраахвотнік» Клічаўскага раёна атрымана 48 ц/га.
«Два экіпажы ў Магілёўскай вобласці намалацілі больш за 5 тыс. т збожжа, адзін экіпаж - 4 тыс. т. Чацвёра вадзіцеляў перавезлі больш за 4 тыс. т збожжа, - расказала начальнік упраўлення. - Ва ўборачнай кампаніі ў Магілёўскай вобласці сёлета бяруць удзел у якасці памочнікаў камбайнераў 10 жанчын».
У вобласці працягваецца ўборка лёну. 200 га засталося дацярабіць Шклоўскаму льнозаводу. Не спыняюць у рэгіёне і нарыхтоўку травяных кармоў. Працягваецца ўборка яравога рапсу, у вобласці пачалі ўборку грэчкі - убраць трэба 6,4 тыс. га грэчкі і больш як 1,5 тыс. га проса.
«Кукурузу на зерне плануем сабраць з плошчы 31, 3 тыс. га. Пакуль віды на кукурузу нядрэнныя. Мы чакаем атрымаць не менш як 180 тыс.т зерня кукурузы, - удакладніла прадстаўнік Магілёўскага аблвыканкама. - Сёння мы завяршаем сяўбу азімавага рапсу на запланаваных 65 тыс. га і пераходзім да сяўбы азімых збожжавых культур, у тым ліку на зялёны корм. Прыступілі да ўборкі бульбы, гародніны».
Начальнік упраўлення расказала, што набываюць у вобласці элітнае насенне азімых збожжавых культур. У бягучым годзе ў Магілёўскай вобласці ў планах павялічыць плошчы азімых збожжавых да 230 тыс. га. Як паказвае практыка апошніх гадоў, яны больш ураджайныя.
Уборачная кампанія з'яўляецца важным і заключным этапам усяго комплексу тэхналагічных работ па вырошчванні сельскагаспадарчых культур. Задачы па ўборачнай былі пастаўлены яшчэ ў канцы 2023 года, калі ішло планаванне і вызначалася азімая сяўба пад ураджай 2024 года. Была ўстаноўлена задача - атрымаць 11 млн т збожжа з улікам рапсу. Па стане на 20 жніўня, у Беларусі ўжо сабрана збожжа (з улікам рапсу) 7,629 млн т, з іх - 6,555 млн т збожжавых і зернебабовых культур, 1,074 млн т рапсу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.02.2025 - 19:53
Магілёўская вобласць і Кыргызстан: крокі да ўмацавання супрацоўніцтва
13.02.2025 - 16:49
11.02.2025 - 16:05
Аляксандр Лукашэнка анансаваў на красавік чарговае пасяджэнне УНС і агучыў парадак дня
10.02.2025 - 12:45
Аляксандр Лукашэнка: усе канфесіі жывуць у Беларусі ў атмасферы ўзаемнай павагі, міру і згоды
07.02.2025 - 20:59
У тралейбусах Магілёва можна аплаціць праезд банкаўскай картай