Працоўныя месцы для Бацвінаўкі
Стукайце – і вам адчыняць. Праўдзівасць гэтага выказвання пацвярджае прыклад сельгаспрадпрыемства «Маляцічы-Агра» з Крычаўскага раёна. Пры падтрымцы аблвыканкама два невыкарыстоўваемыя памяшканні набываюць новы выгляд і ў хуткім часе дазволяць значна павялічыць аб’ёмы вырошчвання ялавічыны.
– Задумка абнавіць у Бацвінаўцы памяшканні, якія патрабуюць рамонту, узнікла ў старшыні райвыканкама Андрэя Седукова і ў мяне даўно, – уводзіць у курс справы дырэктар Аляксандр Радоўскі. – Спрабавалі зрушыць справу з мёртвай кропкі, але, як водзіцца, усё ўпіралася ў недахоп фінансаў. Плячо падставіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, які быў у нас вясной. Планы па мадэрнізацыі комплексу прыйшліся яму да спадобы. З абласнога бюджэту атрымалі 200 тысяч рублёў, і праца закіпела.
Ад ранейшых пабудоў толькі падмурак і сцены. Усё астатняе – і ўнутры, і звонку – набыло новы выгляд. Памянялі падлогі і дах, абнавілі інжынерныя камунікацыі, кармушкі, паілкі, асвятленне, вентыляцыю, сістэму ачысткі арганічных адходаў.
У першым памяшканні плануюць «справіць наваселле» ў жніўні. Калі ж у эксплуатацыю ўвядуць другое, то да цяперашніх 2700 галоў жывёлы дадасца яшчэ 1420. Прадпрыемства выйдзе на праектную магутнасць.
Укамплектаваць адноўленыя квадратныя метры мяснымі пародамі дапаможа Магілёўскі мясакамбінат, патэнцыйны пакупнік для «Маляцічы-Агра».
Фуражу каровам і бычкам таксама хопіць: структура пасяўных плошчаў зменена менавіта пад узрослыя патрэбы. Увосень пасеялі 326 гектараў люцэрны, а вясной яшчэ 178. На кармавыя мэты адвялі амаль 2 тысячы гектараў кукурузы.
– Наш праект мае і важнае сацыяльнае значэнне – падарыць Бацвінаўцы новыя працоўныя месцы. Мы ўжо набралі пяць чалавек з ліку мясцовых жыхароў, – удакладніў Аляксандр Радоўскі.
ПАДСТАВІЛІ ПЛЯЧО
Шэфскую дапамогу «Маляцічам-Агра» ў рэалізацыі праекта аказваюць райвыканкам, цэмзавод, гаргаз, «Камунальнік», ДБУ-20 і іншыя прадпрыемствы Крычаўскага раёна.
Удзельнічае ў рэканструкцыі памяшканняў комплексу таксама студэнцкі атрад «Граніт», які складаецца з 11 чалавек і носіць імя Веры Харужай. Моладзі даверылі тынкавыя працы і мур.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 12:54
04.06.2025 - 12:23
Нарыхтоўка кармоў на Быхаўшчыне: міжраённыя механізаваныя атрады прыйшлі на дапамогу аграрыям
04.06.2025 - 11:29
03.06.2025 - 16:30
Юрый Назараў: у Бабруйскай фабрыкі мастацкіх вырабаў вялікі патэнцыял для росту аб'ёмаў вытворчасці
03.06.2025 - 10:22
У Магілёўскай вобласці ў корманарыхтоўку ўключыліся ўсе раёны
02.06.2025 - 11:22
Чавусы зменьваюцца: новыя дарогі, скверы і камфорт у кожным двары