З 11 па 20 жніўня ў Чавускім раёне працуе пошукавая экспедыцыя з удзелам членаў ваенна-патрыятычнага (пошукавага) клуба «Рассвет» г. Арзамаса Ніжагародскай вобласці. Даная экспедыцыя праводзіцца ў межах Года гістарычнай памяці і ў адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў паміж муніцыпальнымі ўтварэннямі Ніжагародскай вобласці і г. Чавусы Магілёўскай вобласці (2020–2023 гады).
Плануецца адпрацаваць тры інфармацыйныя лісты (в. Самулкі, в. Благавічы, в. Цёплае).
Сумесная праца з Ніжагародскай вобласцю па ўвекавечанні памяці аб бязмежнай мужнасці і самаадданасці савецкіх людзей, якія гераічна змагаліся на тэрыторыі Чавускага раёна Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пачалася ў снежні 2011 года, калі ў горадзе Чавусы быў усталяваны мемарыяльны знак воінам сфарміраванай у Горкаўскай вобласці ў кастрычніку 1940 года, 160-й стралковай дывізіі.
Каля 9 тыс. байцоў гэтай дывізіі скончылі свой баявы шлях на Магілёўшчыне.
Першая сумесная пошукавая экспедыцыя ваенна-патрыятычнага клуба «Рассвет» г. Арзамаса Ніжагародскай вобласці і спецыяльнага пошукавага падраздзялення Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Чавускага раёна адбылася ў 2012 годзе.
Ред.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.08.2025 - 09:34
Гістарычны калейдаскоп Магілёва: імператарскія візіты і бенефісы несмяротных талентаў
02.04.2025 - 09:10
У Беларусі і Расіі 2 красавіка адзначаюць Дзень яднання народаў