Сёлета ў Горацкім раёне вясенне-палявыя работы пачалі на два тыдні раней, чым звычайна. Пра гэта расказаў старшыня Горацкага райвыканкама Міхаіл Гулы.
Усяго ў раёне 28 тыс. га пасяўных плошчаў. Для больш эфектыўнага выкарыстання ў раёне крыху перагледзелі структуру пасеваў. «У нас на 10% дадалося азімых культур, павялічылі плошчы пад цукровыя буракі, пераглядаецца структура траў. Упор робім на люцэрну», - распавёў ён.
На гэты момант у раёне пасеяны яравыя збожжавыя, цукровыя буракі і лён. Ідзе сяўба аднагадовай травы на кормы і кукурузы. Таксама вядзецца падрыхтоўка корманарыхтоўчай тэхнікі. Такія тэмпы сёлета прадыктавала надвор'е. «До работ мы прыступілі на два тыдні раней, чым звычайна. Цяпло змянілася халаднаватым надвор'ем, развіццё раслін крыху прыпынілася, але мы пільна сочым за тым, што адбываецца і гатовы аператыўна рэагаваць», - падкрэсліў Міхаіл Гулы.
Тэхнікі для любых этапаў палявых работ у раёне дастаткова, яе парк пастаянна абнаўляецца. Новыя сеялкі і агрэгаты, зараз паступае корманарыхтоўчая тэхніка: камбайны, касілкі, граблі.
Пільную ўвагу надаюць і ўкараненню ў працэсы сучасных лічбавых тэхналогій: аўтапілатаванні. Пры яго наяўнасці механізатар удзельнічае толькі пры паваротах, астатні час сочыць за працэсам і прыборамі.
У выпадку неабходнасці прадпрыемствы раёна гатовы падставіць аграрыям плячо. «У сельскай гаспадарцы рукі заўсёды патрэбны. Людзі гэта разумеюць і заўсёды адгукаюцца. Усё ж разумеюць, што гэта агульная справа, вынік якой будзе ўплываць на дастатак раёна, вобласці і ўсёй краіны, а таксама забяспечыць дастатак на сталах кожнага беларуса, - адзначыў старшыня райвыканкама. - Заўсёды актыўна ўключаюцца ў працу студэнты Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Для іх гэта выдатная магчымасць атрымаць практычныя навыкі і досвед, а нам - сур'ёзная дапамога».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2025 - 15:07
23.04.2025 - 11:57
Мастер-классы и спортивный драйв: Белыничи станут площадкой молодежного регионального проекта
21.04.2025 - 10:54
Абноўленая плошча Перамогі ў Бабруйску. Рэканструкцыя да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.04.2025 - 10:06
Сяўба лёну на Магілёўшчыне: як аграрыі Шклоўскага раёна б'юць рэкорды па пасяўных плошчах
18.04.2025 - 10:31