RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прадпрыемствы і арганізацыі Магілёўскай вобласці запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе «Інтэрнэт-прэміі “ТІБО-2020”»

Пачаўся прыём заявак на XVIII конкурс «Інтэрнэт-прэмія “ТІБО-2020”», паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.

Галоўная асаблівасць прэміі 2020 года – уручэнне ўзнагарод у намінацыях «Блогасфера» і «Навакольнае асяроддзе і зялёная энергія». Усяго на конкурсе «Інтэрнэт-прэмія “ТІБО-2020”» будзе прадстаўлена 12 асноўных намінацый. Сярод іх – «Органы дзяржаўнага кіравання» (тры паднамінацыі), «Адукацыя і навука» (шэсць), «Інфармацыйны рэсурс» (чатыры), «Карпаратыўныя і тэматычныя інтэрнэт-рэсурсы» (дзевяць), «Прама-сайты і лэндынгі» (дзве), «Інтэрнэт-крамы» (тры), «Культура, забаўкі, мерапрыемствы» (шэсць), «Спорт» (чатыры), «Здароўе і медыцына» (чатыры), «Для дзяцей і юнацтва» (дзве).

Акрамя таго, журы мае права адзначыць з заяўленых на конкурс інтэрнэт-рэсурсаў найлепшы па дызайне, змесце і тэхналагічнасці або прысудзіць сайту спецыяльны прыз.

На афіцыйным сайце ІКТ-форуму «ТІБО» створаны спецыяльны раздзел, прысвечаны конкурсу. Праз яго можна падаць заяўку на ўдзел. Прыём заявак прадоўжыцца да 18 красавіка.

Падчас конкурсу «Інтэрнэт-прэмія “ТІБО”» 21–22 мая запланавана канферэнцыя «byNet: развіццё нацыянальнага сегмента інтэрнэту». Па заканчэнні першага дня канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў «Інтэрнэт-прэміі “ТІБО-2020”». У цырымоніі традыцыйна прымуць удзел кіраўнікі профільных міністэрстваў і ведамстваў, грамадскіх арганізацый.

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Міністэрства інфармацыі, ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі», Асацыяцыя прадпрыемстваў анлайн-гандлю.

XXVII Міжнародны ІКТ-форум «ТІБО» пройдзе з 18 па 22 мая ў «Мінск-Арэне».

Конкурс «Інтэрнэт-прэмія “ТІБО”» праводзіцца ў Беларусі штогод з 2003 года. За гэты час у ім прыняло ўдзел каля 8 тыс. беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў. У 2019 годзе на конкурс было пададзена 485 заявак.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая