Першы салон прыгажосці ў Клічаве – важны інвестпраект для раённага цэнтра. Сёння суб’екты прадпрымальніцтва ў Клічаўскім раёне – а іх больш за тры сотні – забяспечваюць без малога чвэрць паступленняў у мясцовы бюджэт.
Гэта прыклад сямейнага бізнесу, а таксама новыя працоўныя месцы, жаночая занятасць і плацяжы ў бюджэт. Крысціна Гілецкая – бухгалтар, яе муж Сяргей – будаўнік. Яны – мясцовыя жыхары, шматдзетныя бацькі. А цяпер у іх ёсць яшчэ адно дзецішча – сямейная справа. Прычым іх прыватны бізнес – гэта частка развіцця сферы паслуг Клічава і раёна.
Ала Кушнер, як і яе новыя калегі, прыйшла ў салон па інтэрнэт-аб’яве і лічыць, што ёй пашанцавала. Сама дзяўчына, дарэчы, з вядомай шматдзетнай сям’і Кундзікавых. А знайсці працу ў раёне па спецыяльнасці, з добрым заробкам і ў камфортным месцы – вельмі няпроста.
Важна, што ў салоне адкрыліся новыя працоўныя месцы менавіта для жанчын. Некаторым з работнікаў прыйшлося навучыцца новай прафесіі. Упершыню тут з’явіўся свой касметолаг.
Мясцовая ўлада інвестпраект падтрымала: аддала за сімвалічную суму вольны будынак у райцэнтры.
Сёння ў Клічаўскім раёне дзве з паловай сотні прадпрымальнікаў і яшчэ амаль 80 камерцыйных арганізацый. За мінулы год іх стала больш. Прыватнікі заплацілі больш за 3 мільёны рублёў падаткаў у мясцовы бюджэт.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 09:13
Высілкамі ўлады, арганізацый і мясцовых жыхароў: шырокія працы па добраўпарадкаванні вядуць у Быхаве
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі